Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.02.2020

Иконополо Д.А. - лучший участковый области

Супрацоўнік астравецкай міліцыі  Дзяніс Іканопала  стаў лепшым старшым участковым інспектарам міліцыі па выніках работы за мінулы год. Ганаровую грамату і спецыяльную статуэтку астраўчаніну падчас абласнога афіцэрскага пасяджэння ўручыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі. Дарэчы, гэта не першая ўзнагарода нашага земляка – па выніках 2017 года ён таксама быў прызнаны лепшым участковым у вобласці. – Канешне, узнагароды атрымліваць заўсёды прыемна, – сціпла гаворыць Дзяніс Іканопала. Ён не па чутках ведае, з чаго складаецца служба ўчастковага – дзесяць гадоў малады чалавек быў прадстаўніком закона, дарадцай і абаронцам для жыхароў Варнянскага сельскага Савета. За гэты час ён добра вывучыў характары і звычкі сваіх падапечных, прывык да кругласутачных тэлефанаванняў і начных паездак на сямейныя разборкі. – Участковы інспектар – гэта не проста прадстаўнік закона, а спецыяліст шырокага профілю, – упэўнены Дзяніс Анатольевіч. – Даводзіцца быць юрыстам, псіхолагам, педагогам, а часам – і проста слухачом. Лічу, што ў нашай рабоце галоўнае – заслужыць давер людзей і своечасова дапамагчы ім у складанай сітуацыі. І гэта тычыцца не толькі раскрыцця злачынстваў. Вялікую ўвагу варта надаваць грамадзянам, якія знаходзяцца на розных уліках у праваахоўных органах, – каб яны зноў не пайшлі па цёмнай сцежцы. У рэчаіснасці служба ўчастковага інспектара праходзіць не так рамантычна, як паказваюць кінафільмы. Але малады чалавек прызнаецца, што даўно прывык да розных форс-мажораў і цяжкасцей не баіцца. А быць міліцыянерам – не проста прызванне, гэта ў крыві Іканопалаў. Бацька Дзяніса – Анатоль Анатольевіч годна служыў у праваахоўных органах спачатку ў Адэсе, затым – у Астраўцы. На жаль, мужчына рана пайшоў з жыцця, але, напэўна, дзесьці ў невядомым вымярэнні, ён радуецца поспехам сына. – Думаю, бацька мной ганарыўся б, – напрыканцы размовы ціха прамовіў Дзяніс Анатольевіч. І гэта – галоўная ўзнагарода для сына. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич