Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.09.2023

Іван Карніла: задача №1 – утрымаць і прымножыць валавую вытворчасць малака і надоі

Гэты год адметны тым, што тэрміны асноўных сельскагаспадарчых кампаній – жніво, корманарыхтоўка, падрыхтоўка да сяўбы азімых – супалі. Тым не менш, лічу, аграрыі годна справіліся з выклікамі надвор’я і надзённымі задачамі – і працягваюць шчыраваць у полі, на фермах і комплексах. Абмаляваць папярэднія вынікі аграрнага года карэспандэнт папрасіў першага намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Івана Карнілу. – Найбольш красамоўна пра справы ў аграпрамысловым комплексе раёна скажуць лічбы. Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі за першае паўгоддзе склала 106,4% да аналагічнага перыяду 2022-га. Тэмп роста вытворчасці ў жывёлагадоўлі дасягнуў 110,4%, раслінаводства – 74%. Засушлівыя вясна-лета адбіліся на росце збожжавых і траў. Хоць першым укосам недабралі ад запланаванага, тым не менш, на мой погляд, сітуацыя некрытычная. Падчас уборкі ў раёне працягваўся другі, а ў некаторых гаспадарках і трэці ўкос. Аператыўна зрэагавалі і прынялі рашэнне пасеяць прамежкавыя культуры на плошчы звыш 700 гектараў і своечасова ўбраць на зернесянаж каля 1 300 гектараў збожжавых. На днях усе гаспадаркі распачалі нарыхтоўку сіласу. Пад кукурузу вясной адвялі звыш 6 500 гектараў. З улікам сітуацыі, думаю, больш плошчаў убяром на зялёны корм, чым было запланавана на зерне. Добры ўраджай рапсу кампенсаваў недабор збожжавых у грашовым эквіваленце. Па папярэдніх выніках ураджайнасць цукровых буракоў захаваецца на ўзроўні мінулага года. Працуем над пытаннем закладкі жома ў ёмістасці для захоўвання травяністых кармоў. За першае паўгоддзе валавы надой малака склаў звыш 32 тысяч тон – гэта 110,2% да аналагічнага перыяду мінулага года. Палепшала і яго якасць: гатункам экстра рэалізавана амаль 74% таварнага прадукта. Ніводная гаспадарка не дапусціла росту невытворчага выбыцця буйной рагатай жывёлы. Утрымаць і прымножыць набраны за лета тэмп па “валоўцы” малака, у тым ліку сярэднясутачных надоях – задача нумар адзін. Гэтыя пытанні, у тым ліку і па кампенсацыі недахопу травяністых кармоў, знаходзяцца на кантролі старшыні райвыканкама Ігара Шалудзіна. Фота з архіва “АП”. Текст: Алёна Ганулич https://www.ostrovets.by