Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.08.2022

Яшчэ два вадзіцелі КСУП “Гудагай” пераўзышлі тысячны рубеж на адвозцы збожжа

Жніво ўвабралася ў сілу і на Астравеччыне “пасыпаліся” тысячнікі. Нагадаю: першым сярод вадзіцеляў жаданы рубеж адолеў Валерый Змітровіч. Сёння, 4 жніўня, з розніцай у некалькі гадзін тысячу тон збожжа перавезлі Аляксандр Ермаковіч і Іосіф Макарэвіч з КСУП “Гудагай”. Некалькі сезонаў запар Аляксандр Ермаковіч быў памочнікам камбайнера Яўгена Грабоўскага. Гэты экіпаж першым на Астравеччыне цягам апошніх трох гадоў намалочваў тысячу, а потым і дзве тысячы тон збожжа. – Калі работа на камбайне залежыць ад зладжанасці тандэма, то на адвозе – цалкам ад вадзіцеля. Прыемна, што трапіў у тройку першых тысячнікаў, – падзяліўся Аляксандр. Іосіф Макарэвіч не ўпершыню перамагае ў жніўным спаборніцтве. Напрыклад, у 2018 годзе сваю перамогу ён прысвяціў дзецям. З пераможным вынікам гудагайскіх вадзіцеляў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч і прафсаюзны лідар КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка. Текст: Алёна Ганулич Фото: Алёна Ганулич https://www.ostrovets.by