Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.01.2020

Юные «Чемпионы» соревновались и участвовали в благотворительности

У трэці раз астравецкія выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» удзельнічалі ў традыцыйным мінскім Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых адзінаборствах – і вярнуліся дадому з медалямі. Кёкусінкай каратэ, бескантактны каратэ, грэплінг і кікбоксінг – на турніры на розных пляцоўках адначасова праходзілі спаборніцтвы па некалькіх відах адзінаборстваў. Майстэрства бою ў  кёкусінкай каратэ  дэманстравалі дзевяць астраўчан. У малодшай узроставай групе 10-11 гадоў сярэбранымі прызёрамі сталі Яраслаў Шасцялінскі і Клім Красноў. Бронзу заваяваў Данііл Куцько. А вось Максіму Бразевічу і Арсеню Рымшу крыху не пашанцавала – іх сапернікі аказаліся больш вопытнымі. У катэгорыі 12-13 гадоў уладальнікам бронзавага медаля стаў Данііл Урбановіч. Ва ўзроставай групе 14-15 гадоў серабро заваяваў Арцём Шасцялінскі. А сярод старэйшых каратыстаў 16-17 гадоў сярэбраным прызёрам стаў Мікіта Русецкі. У гэтай жа групе выступаў і наш вядомы каратыст Канстанцін Пятровіч, але на гэты раз ён быў толькі чацвёрты. Усе грошы, сабраныя за ўдзел у Калядным турніры, перададзены хворым дзецям з псіханеўралагічных інтэрнатаў. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup. Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич