30.04.2020
Как изменилась жизнь островчан из-за пандемии коронавируса
Астраўчане і госці горада расказалі карэспандэнту «раёнкі», як змянілася іх жыццё з-за пандэміі каронавіруса.
Андрэй Калтан, тынкоўшчык:
– Сачу за навінамі пра распаўсюджванне каронавіруса ў інтэрнэце – на жаль, статыстыка не радуе. Аднак медыкі прагназуюць, што праз тры-чатыры тыдні хвароба ў Беларусі пойдзе на спад – гэтага чакаю з нецярпеннем. У маім жыцці нічога не змянілася: працую, хаджу ў магазін і сустракаюся з сябрамі. Наколькі мне вядома, найбольш падвержаныя захварэць на вірус пажылыя людзі, таму ім трэба быць больш пільнымі.
Рэгіна Міхневіч , пенсіянерка:
– Без патрэбы стараюся не выходзіць з кватэры. У сумачцы ёсць маска, надзяваю яе, калі заходжу ў магазін ці на пошту, а на вуліцы не нашу. Не разумею панікі, якую людзі разводзяць вакол гэтага каронавіруса, – трэба берагчы здароўе і не паліць сабе нервы. Дзіяна Паршутовіч, студэнтка:
– Я атрымліваю спецыяльнасць «повар-прадавец» у Ашмянскім аграрна-эканамічным каледжы. На заняткі студэнты ходзяць выключна ў масках і маюць пры сабе антысептыкі. Некаторыя групы вучацца дыстанцыйна. Цяпер у мяне вытворчая практыка ў кафэ «Форт». Праўда, у святле апошніх падзей некалькі тыдняў мы не працуем. Спадзяюся, што сітуацыя неўзабаве зменіцца да лепшага. Святлана Раманоўская, намеснік дырэктара:
– Стала радзей сустракацца з сябрамі, абмежавала кантакты з мамай. На два тыдні трэнеры нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву пайшлі ў адпачынак – на трэніроўкі стала прыходзіць па адным-два дзіцяці. Разумею бацькоў, якія перасталі адпускаць сыноў і дачок на спартыўныя заняткі, – кожны хвалюецца за сваё жыццё і здароўе блізкіх.
Ірына Новікава, у адпачынку па доглядзе дзіцяці, з сынам Максімам:
– У сувязі з пандэміяй каронавіруса лад жыцця нашай сям’і змяніўся кардынальна. З сынам ходзім на прагулкі, але стараюся не бываць у шматлюдных месцах. Сталі часцей мыць рукі, пасля вяртання з вуліцы абавязкова апрацоўваем іх антысептыкам. За прадуктамі ў магазін ходзіць толькі муж. Часцей раблю вільготную ўборку ў кватэры і праціраю дэзынфіцыруючымі сродкамі паверхні, ручкі дзвярэй. Думаю, што такія меры перасцярогі не будуць лішнімі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич