Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.08.2022

Как проходит уборочная кампания в КСУП "Ворняны"

Увайшлі ў смак жніва – пра хлебаробаў раёна інакш і не скажаш. З кожным днём гаспадаркі нарошчваюць тэмпы ўборкі.  Карэспандэнт «АП» з’ездзіў у КСУП «Варняны», каб даведацца, ці ўрадзіла ніва і хто ўбірае ў гаспадарцы ўраджай.  У КСУП «Варняны» трэція па велічыні ў раёне плошчы, занятыя збожжавымі і зернебабовымі (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) – 2 873 гектары. Новы ўраджай убіраюць шэсць камбайнаў. Галоўнага агранома КСУП «Варняны» Івана Дзенюша заспела ў полі, дзе камбайны жалі яравы ячмень.  – Гэта эліта на насенне – паказваючы ў бок пасеваў, патлумачыў галоўны тэхнолаг варнянскіх палёў. – Тут ячмень сыплецца за 40 цэнтнераў з гектара, а ўвогуле ў сярэднім на круг малоцім па 30. Увогуле збажына сёлета выглядае лепш, чым у мінулым годзе. Звыш трэці плошчаў зжалі, валавы намалот збожжа складае больш за 2 300 тон. Сваёй чаргі чакаюць кукуруза і іншыя культуры. Пачалі рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых. Так што не толькі восенню работ восем, але і летам. Пацікавілася ў Івана Дзенюша, якое сёлета жніво.  – Як і кожны год – хвалюючае. На два гады сышоў было ў іншую сферу, але вярнуўся ў родную гаспадарку перад пачаткам масавага жніва. Гэта маё. У аграпрамысловым комплексе я 20 гадоў. Дарэчы, і мае родныя браты працуюць у КСУП «Варняны»: Эдуард – вадзіцелем, Валерый – механізатарам. Мы людзі ад зямлі, ад прыцягнення каранёў нікуды не дзенешся.  – Светлай памяці бацьку да арміі дапамагаў абмалочваць збожжа, – узгадаў пачатак сваёй дарогі ў сельскую гаспа­дарку галоўны аграном. – Пачынаў вадзіцелем у калгасе імя Куйбышава пры старшыні Мікалаі Грыцкевічы. Адвучыўся ў Навагрудскім аграрным каледжы, пазней атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Быў памочнікам брыгадзіра, загадчыкам раслінаводчага ўчастка, цяпер вось – галоўны тэхнолаг варнянскіх палёў. Агранамія хоць і складаная галіна, але надзвычай цікавая. Ураджай залежыць ад многіх фактараў: насеннага матэрыялу, выбраных плошчаў, падкормкі, апрацоўкі раслін ад хвароб. Калі, напрыклад, азімы рапс будзеш сеяць у верасні, то ўраджаю не чакай…  Галоўны аграном мяркуе, што, каб атрымаць вынік, трэба добра папрацаваць. Гэтую ж думку падзяляюць і камбайнеры. Для аднаго з самых вопытных хлебаробаў гаспадаркі Юрыя Мажэйкі гэтае жніво далёка не першае. Пацікавілася ў механізатара, ці плануе сёлета запісаць на свой рахунак тысячу тон збожжа. – Для любога камбайнера – гэта мяжа жаданняў. Акрамя двух сезонаў, заўсёды меў звыш тысячы, – расказаў хлебароб. – Штолета на ўборцы мне дапамагае пляменнік Андрэй Стэх. Разумеем адзін аднаго з паўслова. І астатнія камбайнеры талковыя: калі нешта ў каго зламаецца, майструем усе. Хоць саперніцтва між намі, канешне, ёсць – але кожны добра разумее, што самае галоўнае – як мага хутчэй і без страт убраць саспелы хлеб.  Іван Жвікевіч, хоць і працуе ў сельгастэхніцы, але штолета дапамагае варнянцам на ўборцы.  – Я мясцовы, таму ведаю ўсе палі. Некалі працаваў у гэтай гаспадарцы. Што самае галоўнае на жніве? – мужчына на хвіліну задумаўся. – Каб тэхніка не падводзіла. «Злавілі» з напарнікам Алегам Бусловічам жалезную трубу на полі – будзем рамантавацца. Хлебаўборачная тэхніка ў КСУП «Варняны», у параўнанні з іншымі гаспадаркамі раёна, больш узроставая. Спадзяюся, што хутка адрамантуем свой «Джон-Дзір» – і зноў выйдзем у поле.  Першы сезон у пары на жніве шчыруюць Віктар Міхалоўскі, які пазалетась перамог у раённым конкурсе аратых, і Віктар Мятлеўскі.  – Шэсць сезонаў працаваў на «Лідзе», на камбайне КЗС-1218 – дванаццаты. Вось і лічыце, якое для мяне гэтае жніво, – з усмешкай сказаў Віктар Міхалоўскі.  На працягу апошніх некаль­кіх гадоў «варнянцы» не пера­мага­лі ў жніўным прафсаюзным спаборніцтве – але не іх у гэтым віна: працуюць яны не менш напружана, чым механізатары і вадзіцелі іншых гаспадарак.  Дарэчы, у гэтым годзе транспарт для адвозу збожжа «варнянцам» выдзелілі Беларуская АЭС і сельгастэхніка. – Жніво ўскладнілася тым, што супалі тэрміны ўборкі збож­жавых, рапсу, а таксама дру­гі ўкос. Як мага хутчэй трэба вы­возіць з палёў салому і рыхта­ваць іх да азімай сяўбы. Хоць цяжка, але спраўляемся. Нам не прывыкаць! – аптымістычна зазначыў Іван Дзенюш.  Здзіслаў Малахоўскі і Анатоль Тарашкевіч Камбайнер Юрый Мажэйка і яго памочнік Андрэй Стэх За дзень Аляксандр Варановіч на прэс-падборшчыку робіць да 150 саламяных «шпулек» Алег Бусловіч правярае жатку Островецкая правда