Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.02.2022

Какие дороги отремонтируют на Островетчине

 Штогод дарожныя службы займаюцца рамонтам раённых аўтамабільных дарог. Дзе яны палепшацца ў 2022 годзе, даведаўся карэспандэнт газеты. Так, запланаваны капітальны рамонт 1,9 кіламетра дарогі Н-6214 Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі. Бягучы рамонт будзе праведзены на дарогах з асфальтавым пакрыццём Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад аўтадарогі Р-45, Н-6209 Астравец-Дравянікі-чыгунка ст.Гудагай, Н-7567 Маркуны-Відзюны ад аўтадарогі Р-45, пад’езд да вёскі Ласі ад дарогі Н-62026 Падольцы-Кямелішкі-граніца Літоўскай Рэспублікі ад Р-45. Палепшыцца гравійнае пакрыццё на ўчастку дарогі Н-6887 Новыя Якентаны-Вялікія Якентаны-Ажуройсці-Дайлідкі. Аўтобусныя павільёны  будуць устаноўлены на дарогах Ізабеліна-Гервяты-Міхалішкі і Слабада-Чэхі-Сакалойці (з левага боку). Островецкая правда