03.09.2020
Класс безопасности дорожного движения появился в СШ № 2
У Дзень ведаў вучні СШ №2 Астраўца атрымалі членскія білеты пярвічнай арганізацыі ДАСААФ.
Цяпер адзін з класаў школы будзе вывучаць правілы дарожнага руху не толькі на класных гадзінах і падчас сустрэч з прадстаўнікамі ДАІ , але і больш падрабязна. Па прапанове Астравецкага філіяла Ашмянскай ДАСААФ у школе адкрыты клас бяспекі, дзе ўстаноўлены камп’ютары з праграмамі па вывучэнні правілаў дарожнага руху і размешчаны тэматычныя стэнды.
Заняткі дапамогуць падлеткам не толькі вывучыць правілы паводзін пешаходаў, удзельнікаў дарожнага руху на скейтах, роліках, веласіпедах або самакатах, але і зрабіць зачын на будучыню: больш якасна падрыхтавацца да здачы экзамену на права кіраваць матацыклам або аўтамабілем. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович