12.01.2021
Кто посвятил творчество Казимиру Свояку и стал победителем районного конкурса
Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, паэта, святара Казіміра Сваяка. З гэтай нагоды, да таго ж у год малой Радзімы, рэдакцыя аб’явіла конкурс для літаратараў, мастакоў і фатографаў. Работы некаторых удзельнікаў ужо друкавалі на старонках «раёнкі», іншыя – яшчэ захоўваюцца ў рэдакцыйным архіве. І радасна, што творчасць нашага таленавітага земляка, які сваім жыццём і словам праслаўляў Астравеччыну, ведаюць і вывучаюць на яго малой радзіме, у яго гонар пішуць вершы і карціны. Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях. Так, вершы Казіміру Сваяку прысвяцілі Святлана Буланава , Аляксандр Харытонаў , Алена Памецька , Валя Янкава і Наталля Штура . Адзінагалосна перамогу журы аддало Алене Памецьцы , якая напісала верш «Наш Сваяк» (АП, №69 ад 4 верасня 2020года). Публіцыстычныя творы на конкурс даслалі Іаланта Валуевіч , Генавефа Дубіловіч і Марыя Васілёнак . І зноў адзінагалосна перамог артыкул Іаланты Валуевіч пра радзіму Казіміра Сваяка – вёску Барані, надрукаваны ў №101 ад 24 снежня 2020 года. Дзве мастачкі – нашы таленавітыя зямлячкі маці з дачкой Тарэса і Вікторыя Варановічы – прысвяцілі паэту-святару жывапісныя палотны. У марафоне «маці-дачка» больш пашчасціла Тарэсе Варановіч з карцінай-прысвячэннем Казіміру Сваяку (АП, №71 ад 11 верасня 2020 г.).
Таксама толькі дзве ўдзельніцы прадставілі на конкурс фотаработы. Так, Ганна Валуевіч , якая з’яўляецца далёкай сваячкай нашаму земляку, зрабіла фотамантаж бясследна згубленай карціны «Сваяк на прыступках Клюшчанскага касцёла» (АП, №69 ад 4 верасня 2020 года). А Зофія Шапель , парафіянка Клюшчанскага касцёла, у конкурсе вырашыла паўдзельнічаць не столькі дзеля перамогі, колькі для таго, каб расказаць маладому пакаленню пра слыннага сына зямлі Астравецкай. Яе цікавыя гістарычныя фотаздымкі таксама знайшлі месца ў «раёнцы» (№71 ад 11 верасня 2020 года). Зофія Шапель і стала пераможцай у намінацыі «Фотаздымак».
Усе пераможцы атрымаюць ад «Астравецкай праўды» дыпломы і грашовыя прэміі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Елена Ярошевич