28.07.2022
Лідары жніва на 27 ліпеня на Астравеччыне
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на 27 ліпеня на ўборцы збожжавых і рапсу лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ
Яўген ГРАБОЎСКІ і Сяргей СЕМЯНЦОЎ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 367,9 тоны;
Іван БАРОДКА і Данііл СЦЕФАНОВІЧУС з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 301,9 тоны;
Уладзімір ШАБЛАВІНСКІ і Ігар БАРАНОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9660” намалацілі 281,6 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ
Аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5 тон:
Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555026 перавёз 535,6 тоны;
Аляксандр ЕРМАКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 520 тон;
Сяргей ВІНСЛА з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем МАЗ-6501С9 перавёз 456,2 тоны.
Аўтамабіляў грузападымальнасцю да 5 тон:
Валерый ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 280 тон;
Рамуальд АЛЁКСА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ 3507 перавёз 182,8 тоны;
Аляксандр ЯНКОЙЦЬ з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які аўтамабілем ГАЗ-53 перавёз 124,7 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаіл ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ЛідАрай” правялі дасушку 980,5 тон зерня;
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 869,4 тоны зерня;
Аляксандр ЛЯХОВІЧ, Віктар МІЛАШЭВІЧ, Аляксандр МАЛЯЎСКІ, Мікіта ЯРМАК з КСУП “Міхалішкі”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” правялі дасушку 526 тон зерня.
ЛІЧБЫ
На раніцу 28 ліпеня ў Астравецкім раёне зжаты 1 169 гектараў (8%). Намалочана 4 950 тон збожжа ўраджайнасцю 42,3 цэнтнера з гектара.
Островецкая правда