29.11.2021
На Островетчине прошел конкурс "Лучший пахарь района - 2021"
Конкурс прафесійнага майстэрства механізатараў на ворыве ўжо стаў традыцыйным. Некалькі гадоў назад ён быў адроджаны па ініцыятыве старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Шалудзіна. Сёлета спаборніцтва праходзіла ў трох катэгорыях: сярод аратых, якія працуюць на энерганасычаных трактарах “Джон-Дзір”, “Беларус” і МТЗ-1221/ МТЗ-1523.
На палях КСУП “Варняны” 14 удзельнікаў 2 дні апрацоўвалі ўчасткі, якія ім выпалі па выніках жараб’ёўкі.
Лепшымі сярод механізатараў, якія працуюць на “Джон-Дзірах” прызнаны:
1) Віталь Трыбоцкі, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі";
2) Уладзімір Мятлеўскі, КСУП "Варняны".
На “Беларусах”:
1) Рымантас Трапшыс, КСУП "Гервяты";
2) Віктар Алёкса, КСУП "Гудагай".
На трактарах МТЗ-1221/ МТЗ-1523:
1) Іван Аўгуль, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі";
2) Віктар Бабойць, КСУП "Гервяты";
3) Міхаіл Грузд, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі".
Акрамя гэтага, дырэктар РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі" Дзяніс Кіпра і галоўны аграном Дзімтрый Малючак адзначаны прэміямі – аратыя гэтай гаспадаркі выканалі найбольшы аб’ём работ. Усе ўдзельнікі і пераможцы атрымалі грашовае заахвочванне і заработную плату.
Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.
Партрэт Віталя Трыбоцкага з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” ў мінулыя гады заносіўся на раённую Дошку гонару
Віктар Міхалоўскі з КСУП “Варняны”
І ван Аўгуль з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич