Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.08.2021

Определились все победители уборочного соревнования

На гэтым тыдні вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушылак праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Нагадаю, першымі ў раёне намалацілі і перавезлі па тысячы тон збожжа два камбайнерскія экіпажы і пяць вадзіцеляў КСУП “Гудагай”. Першымі давялі да патрэбнай кандыцыі па 2 тысячы тон збожжа таксама два гудагайскія звяны. Тройку лепшых зернесушыльшчыкаў на мінулым тыдні замкнулі аператары КСУП “Гервяты” ў складзе  Юрыя Баравіка, Франца Тотчыка і Анатоля Сасноўскага . З лепшым вынікам сярод маладзёжных камбайнерскіх экіпажаў Уладзіміра Шаблавінскага віншуе Юрый Адула Трэцімі на Астравеччыне і першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячны рубеж сёння адолелі камбайнер  Уладзімір Шаблавінскі  і яго памочнік  Вадзім Грымбоўскі  з КСУП “Гудагай”. Усяго на 8 тон ад іх адстала сямейная пара з КСУП “Гервяты”  Дзмітрый і Вераніка Янковічы . На фінішнай прамой у пяцёрку камбайнераў-тысячнікаў “заскочылі” браты  Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун , якія таксама абмалочваюць гервяцкія нівы, -- тры гады назад гэты сямейны экіпаж святкаваў перамогу сярод моладзі, а сёлета стаў трэцім. З пераможным вынікам хлебаробаў павіншавалі раённы прафсаюз аграрыяў і прафсаюзныя пярвічкі гаспадарак, кіраўніцтва КСУПаў і райкама ГА БРСМ. Песні, кветкі, грашовыя прэміі і падарункі – у гэты дзень усё было для герояў жніва. Віншуем хлебаробаў – так трымаць і надалей! Раздзяліць з мужам Уладзімірам радасць ад перамогі ў поле прыехала яго жонка Кацярына Віялета Алексеявец і памочнік камбайнера Вадзім Грымбоўскі Гервятцы віталі свой першы экіпаж, які намалаціў тысячу тон збожжа, песнямі Дзмітрый і Вераніка Янковічы і на жніве, і дома – разам Віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК Падарункі ад райкама ГА БРСМ прымаюць Янковічы – другія тысячнікі сярод маладзёжных экіпажаў Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Алёна Ганулич Фото:  Алёна Ганулич