28.08.2020
Осенние хлопоты аграриев КСУП "Гервяты"
На сяўбе азімых найбольш папацець сёлета давядзецца аграрыям КСУП «Гервяты»: яны з восені плануюць пасеяць крыжакветкавыя і збожжавыя амаль на 4 тысячах гектараў – гэта найбольш сярод усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і складае амаль 30% ад раённага плана.
Наш карэспандэнт даведаўся, што ў гэтым накірунку робяць агранамічная служба і механізатары гаспадаркі. – Пасяўная кампанія будзе няпростай. Па-першае, на тыдзень зацягнулася ўборка збожжавых, па-другое, тэрмінова трэба вызваляць палі ад саломы, – расказаў галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька. – Азімыя больш урадлівыя за яравыя, таму цяпер нам трэба спрацаваць максімальна добра, якасна і хутка. Тэрмінаў сяўбы рапсу ніхто не адмяняў, на падыходзе – і збожжавыя. Сёлетні год за апошнія некалькі ўборачных сезонаў быў найбольш ураджайным як для Астравецкага раёна ў цэлым, так і для КСУП «Гервяты» ў прыватнасці. Валавы збор збожжа ў бункернай вазе склаў амаль 17 тысяч тон. – Мяне ўсцешылі рапс і жыта. Крыжакветкавы сыпаўся пад 37 цэнтнераў з гектара, а азімае жыта – за 70, – працягвае аграном. – Плошчы пад рапсам сёлета плануем павялічыць на 150 гектараў, пад жытам – сеем толькі гібрыды – на 100. Дарэчы, гервятцы ўжо прыкрылі ў глебу насенне свірэпіцы на плошчы 200 гектараў, яшчэ 50 гектараў адвядуць для выпасу жывёлы. У дзень майго прыезду рапс сеялі адны з самых вопытных механізатараў гаспадаркі – Эдуард Мілэйша і Рымантас Трапшыс.
Адзін з самых вопытных сейбітаў Эдуард Мілэйша – Норма высеву значна меншая за збожжа: на гектар патрэбна дзесьці 2-3 кілаграмы насення. Таму раблю менш прыпынкаў, каб рапс засыпаць у бункер, – расказвае сейбіт Эдуард. – Радуе, што сёлета атрымалі добры ўраджай. Засмучае, што не хапае вільгаці – вельмі патрэбны дажджы. Думкі калегі пра засушлівае надвор’е падзяляе і Рымантас Трапшыс. Вясной механізатару даверылі новы сучасны пасяўны агрэгат аўстрыйскай вытворчасці «Поцінгер», які працуе ў счэпцы з «Беларусам». Падчас сяўбы свірэпіцы «аўстрыйку» адразу выпускалі на іржышча, каб у глебе захоўвалася больш вільгаці.
Рымантас Трапшыс за дзень засявае 50 гектараў Дарэчы, гервятцы не шкадуюць грошай на абнаўленне тэхнікі. Каб паскорыць аб’ёмы падрыхтоўкі глебы, у гаспадарцы сёлета набылі 2 прэс-падборшчыкі «Крона» і «Ф’южэн» і культыватар вытворчасці «Амкадор». З плугамі па гервяцкіх палях не першы год «ходзіць» Андрэй Махонька. Да слова, сёлета па выніках працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на вясенне-палявых работах мужчына стаў лепшым аратым раёна.
Пад крыжакветкавыя і збожжавыя культуры глебу рыхтуе Андрэй Махонька – У гаспадарцы працую 15 гадоў, на ворыве – 8-ы сезон, – расказвае Андрэй. – У любым відзе механізатарскіх работ ёсць свае нюансы. Араты, напрыклад, павінен умець добра рэгуляваць плуг. Акрамя падрыхтоўкі глебы, сяўбы рапсу, назапашвання мінеральных угнаенняў і вывазу на палі арганікі, на парадку дня аграрыяў КСУП «Гервяты» яшчэ шмат работ: працягваецца нарыхтоўка сенажу, з дня на дзень будуць закладаць сілас, капаць бульбу і цукровыя буракі… Словам, клопатаў хапае.
Пагрузкай саломы займаецца Віктар Васілёнак ЛІЧБА 1 306 гектараў (33%) падрыхтавана пад сяўбу азімых культур. 660 гектараў (78%) заняў рапс. 1 978 гектараў палёў (47%) вызвалена ад саломы.
*На 26 жніўня
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич