Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
02.08.2021

От "ковида" прививаются гудогайцы

Мабільныя брыгады медыкаў вакцыніруюць астраўчан на рабочых месцах. На гэты раз яны адправіліся ў КСУП “Гудагай”, дзе вырашылі зрабіць прышчэпку ад каронавіруса 30 чалавек, 14 з якіх атрымаюць першы кампанент вакцыны. Для зручнасці работнікаў сельгасарганізацыі вакцынацыю вырашана было праводзіць на ФАПе ў Палушах. –  Выяздная вакцынацыя  зручная не толькі для медыкаў, але і для пацыентаў, бо дазваляе эканоміць час і не ствараць чэргі ў паліклініцы. Перад прышчэпкай пацыент праходзіць абавязковы медагляд. Я распытваю пра лад жыцця, алергічныя рэакцыі, хранічныя захворванні, вымяраю тэмпературу і артэрыяльны ціск, – тлумачыць урач-інтэрн Ганна Барысевіч. – Калі стан здароўя жадаючага прышчапіцца не дазваляе гэта зрабіць, прыйсці можна пасля выздараўлення. З першых вуснаў Альфрэд Янкоўскі: – Вырашыў прышчапіцца бо гэта робяць усе, хто клапоціцца аб сваім здароўі. Не сумняваюся, што прышчэпка патрэбная і дапаможа ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Восенню вакцыніраваўся ад грыпу – усё прайшло добра. Хоць і не хварэў на “ковід”, вырашыў прышчапіцца і ад яго. Вераніка Грыва: – Я яшчэ хачу пажыць – а на днях мне споўніцца 85! Усе прышчапляюцца, вырашыля і я. Каб не заразіць іншых, ды і для свайго здароўя. Жыву адна, брат інвалід – спраўляцца неяк трэба самой. Пра прышчэпку даведалася на ФАПе і тэлевізар гляджу – там усё падрабязна расказваюць. Прыйшла за другой часткай вакцыны. Першую зрабіла – нічога не адчувала, нібы і не было яе.    Текст: Ольга Хотянович Фото: Ольга Хотянович