27.07.2021
Планерка в райисполкоме: про урожай и крыши многоэтажек
Каб захаваць ураджай – трэба працаваць удвая хутчэй.
Такім быў лейтматыў чарговай планёркі ў райвыканаме з удзелам старшыні Ігара Шалудзіна.
Надвор’е не дапаможа
На наступным тыдні прагназуюцца дажджы, што вымушае змяніць тактыку ўборачной кампаніі.
– З-за неўстойлівага надвор’я, калі то пячэ, то залівае, ураджай жадае быць лепшым, аднак маем тое, што маем – і збожжа трэба абмалаціць без страт, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Па народных прыкметах, у бліжэйшыя дні вячэрняй расы быць не павінна, таму, каб хутчэй закончыць жніво, варта павялічыць працоўны дзень. Будзе складана ўсім, але гэта часовая нязручнасць. Галоўнае – паспець.
Зменлівае надвор’е дрэнна ўплывае і на якасць рапсу, таму і на яго ўборцы нельга зніжаць абароты.
Важным застаецца падрыхтоўка зерня і адпраўка яго на перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Хоць у раёне ўжо нарыхтаваны 101% кармоў ад плану суадносна з 1 жніўнем мінулага года, корманарыхтоўка таксама працягваецца.
На парадку дня аграрыяў і азімая сяўба. У трох КСУПах раёна да падрыхтоўкі глебы яшчэ не прыступілі. Каб пачаць, трэба ўбраць з палёў салому – усё ўзаемазвязана.
– Заканчваецца месяц – час плаціць зарплату. На гэта звяртаю ўвагу ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Чалавек працуе – павінен атрымаць за гэта грошы ў час і па заслугах, – падвёў вынік Ігар Шалудзін.
Праверка паказала – і даказала
Падчас уборачнай кампаніі рэйдавыя групы праводзяць маніторынгі стану тэхнікі на палях, мехдвароў, зернесушылак.
Так, на мінулым тыдні, у тым ліку ў выхадныя, супрацоўнікі РАУС пабывалі на двух зернекомплексах і мехдвары КСУП “Міхалішкі” і адзначылі недахоп, які характэрны для ўсіх гаспадарак: дыспетчарская і тэхніка на мехдвары бывае без нагляду, ключы вадзіцелі пакідаюць у транспарце – тэрыторыя мехдвара адкрыта для сваіх і чужых.
Са станоўчага: усе працаўнікі знаходзілся на рабочых месцах у добрым настроі – работа спорылася. Адзначыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дмітрый Місюк добрую падрыхтоўку да ўборкі саўгаса “Падольскі”.
МІЖ ТЫМ…
На мінулым тыдні падчас жніва ў раёне:
– 1 механізатар затрыманы за знаходжанне за рулём у нецвярозым стане – прычым ранкам, адразу пасля прахаджэння медагляду;
– 4 вадзіцелі атрымалі папарэджанні за перавозку зерня, якое не было ўкрыта тэнтам;
– устаноўлены 1 факт крадзяжу трыцікале сельгасаўцам.
АДНЫМ СКАЗАМ
– На “прамую лінію” з намеснікам старшыні райвыканкама Генадзем Бычко патэлеванавала 4 чалавекі – усе званкі тычылся стану аўтадарог на Спондаўшчыне. Пытанне будзе вырашацца з выездам на месца прадстаўнікоў райвыканкама і ДРБУ-159.
– Рэйд-абследаванне пад’ездаў і выхадаў на плоскія дахі шматпавярховак Астраўца паказаў: там не толькі моладзь бавіць час, але і жыхары пакідаюць пакеты са смеццем. Навесці парадак адказным службам даручана да 1 жніўня.
– Адпрацаваць пытанне продажу вады, безалкагольных напояў і марожанага ў месцах масавага адпачынку гараджан даручана аддзелу эканомікі райвыканкама.
МОВАЙ ЛІЧБАЎ
За тыдзень на Астравеччыне:
– узбуджана 9 крымінальных спраў, сярод іх 1 – за хуліганства і зневажанне дзяржаўных сімвалаў, 1 – за крадзеж дызельнага паліва ў адным з КСУПаў;
– зарэгістравана 3 сямейна-бытавыя канфлікты;
– адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэнні, абышлося без пацярпелых. – складзена 190 пратаколаў за парушэнне ПДД, з іх 1 – за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Ольга Хотянович