28.10.2020
Почему не будет "Дажынак"
… Як прадаць варнянскія яблыкі і чаму астраўчане не баяцца каронавіруса , высвятлялі на чарговай планёрцы ў райвыканкаме.
Ураджай ёсць, а збыту няма
Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла, на гэтым тыдні завершыцца ўборка кукурузы, буракоў і яблыкаў.
– Вось чаго я не магу зразумець, дык гэта чаму кошт беларускіх яблыкаў у гандлёвых сетках такі высокі? – разважае старшыня райвыканкама. – І яшчэ адно пытанне: чаму тады варнянскія яблыкі, якія прадаюцца за рубель, попыт маюць невялікі, хоць якасць іх высокая? Усе патрэбныя сертыфікаты ў нас ёсць. Працэнтаў 80 нашых яблыкаў пойдзе на перапрацоўку – якая можа быць іх рэнтабельнасць? Прадумайце гэтае пытанне зарання, каб на наступны год яно не ўсплывала.
Як адзначыў Ігар Шалудзін, асаблівую ўвагу на гэтым тыдні неабходна ўдзяліць нарыхтоўцы кармоў , падцягнуць зябліва, завяршыць уборку саломы. Да слова, КСУП «Варняны» па стане на панядзелак з апошняй задачай ужо справілася.
Важна пачаць работу па падрыхтоўцы тэхнікі да зімы.
КАРЫСНА ВЕДАЦЬ
Зацверджаны ўмовы палявання ў прыгранічнай паласе, дзе ёсць кабан і воўк.
Без «Дажынак», але з віншаваннямі
У вобласці ў сувязі са складанай сітуацыяй з-за каронавіруса святкаванне «Дажынак», якія планаваліся адзначаць у Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі, адменена. Такое ж рашэнне прынята і ў нашым раёне.
– Аднак гэта не азначае, што добраўпарадкаванне Альхоўкі , дзе павінна было адбыцца раённае свята, спыніцца, – адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – Усё, што там пачата, будзе завершана.
У сціснутым фармаце пройдзе і віншаванне лепшых працаўнікоў.
– Не трэба збіраць усіх разам – святочна і з настроем можна павіншаваць людзей на рабочых месцах з невялікім музыкальным суправаджэннем.
Сур’ёзны COVID
Сітуацыя з хворымі на COVID-19 на Астравеччыне не крытычная. Пакуль.
– Толькі як данесці нашым людзям, што калі і далей ігнараваць рэкамендацыі медыкаў насіць маскі і вытрымліваць дыстанцыю – спадзяюся, рукі ўжо ўсе навучыліся мыць, – нас чакаюць сур’ёзныя наступствы. Чаму астраўчане лічаць, быццам гэта праблема іх абміне?!
Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў нельга расслабляцца, трэба пастаянна нагадваць работнікам пра прафілактыку і самім быць прыкладам у выкананні рэкамендацый.
– Пытанні процідзеяння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19 былі разгледжаны з работнікамі медыцыны і адукацыі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. – Усе адзначаныя ў школах і садках недахопы, да прыкладу, месячны запас масак або дэзсродкаў, аператыўна выпраўлены.
– На жаль, што б ні рабілася з боку адказных структур, пакуль людзі самі не пачнуць выконваць рэкамендацыі медыкаў, рост захворванняў каронавірусам будзе працягвацца , – падвёў вынік размовы на гэту тэму Ігар Шалудзін.
АДНЫМ СКАЗАМ
– Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падняла пытанне па жылому фонду у Кямелішках: некаторыя дамы патрабуюць капітальнага рамонту, а некаторыя, магчыма, зносу.
– Унесці прапановы, што размесціцца ў залах ЗАГСа, які ў хуткім часе пераедзе ў новы шматфункцыянальны сацыякультурны комплекс, даручана намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко.
– Распрацаваць канцэпцыю добраўпарадкавання зоны паміж шматфункцыянальным комплексам і пажарным вадасховішчам даручана намесніку старшыні райвыканкама Віктару Зелянко.
СТАТЫСТЫКА ЗА ТЫДЗЕНЬ
– Па лініі РАНС : гарэў аўтамабіль у вёсцы Задворнікі – ідзе следства.
– Па лініі РАУС : узбуджана 9 крымінальных спраў па фактах крадзяжу грошай з банкаўскіх картак; адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў – пацярпелых няма.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Ольга Хотянович