Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.05.2020

Про безопасность детей напоминают книги, письма и… пицца

Вы, спадзяюся, ведаеце, што цяпер праходзіць акцыя  «Не пакідайце дзяцей адных!» ? У першую чаргу яна нагадвае дарослым, каб лепш за намі глядзелі і часцей напаміналі пра правілы бяспекі. Але і для нас акцыя можа быць цікавая і карысная. Магчыма, вы чакаеце сустрэч з выратавальнікамі, гульнёвых праграм і падарункаў, як гэта было раней. Я таксама з задавальненнем паўдзельнічаў бы ў конкурсах. Але супрацоўнікі МНС прыдумвалі іншыя варыянты расказаць пра бяспеку. І знайшлі! Прычым гэтыя варыянты аказаліся вельмі арыгінальныя. Я пра іх ад інспектара Аляксандра Сачака даведаўся. Цікавыя знаходкі чакаюць нас у дзіцячай бібліятэцы: закладкі – у кніжках, тэматычныя дапаможнікі – на паліцах. Я ўвогуле часта хаджу ў бібліятэку, а як пачуў пра гэтыя «сюрпрызы», хуценька збегаў праверыць, ці сапраўды так, як мне расказалі. А вы даўно хадзілі за кнігамі? Зазірніце! Чытанне – вельмі карысны занятак. А яшчэ выратавальнікі рассылаюць «бяспечную карэспандэнцыю»: лісты ў фірмавых канвертах, дзе гаворыцца пра паводзіны на вадзе, небяспечнасць палаў травы і гэтак далей. І, мне здаецца, самае цікавае, пра тое, як не дапусціць надзвычайных сітуацый цяпер раскажа… піца. Так-так, я не памыляюся. Астравецкія выратавальнікі дамовіліся з піцэрыяй «Піца Тэмпа» і цяпер на ўпакоўцы піцы вы ўбачыце наклейкі, якія навучаць, што рабіць пры пажары, навальніцы і ў іншых небяспечных выпадках. Памяткі знойдзеце і на століках кафэ. Па-мойму, прыдумана здорава: і смачна, і карысна! Нагадваю, што ў вас яшчэ ёсць магчымасць  выйграць партфель з канцтаварамі ці салодкі прыз ад выратавальнікаў .   Источник информации