Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.08.2021

Профсоюз приглашает островчан принять участие в конкурсе

У Год народнага адзінства абласное аб’яднанне прафсаюзаў аб’яўляе фотаконкурс “Гродзеншчына – наш агульны дом”. Лепшыя здымкі знойдуць сваё месца ў абласной тэматычнай выставе, а таксама ў фотаальбоме прафсаюзнага аб’яднання.   Конкурс пройдзе ў 2 этапы. 1 этап (да 25 верасня ўключна) – раённы : членам прафсаюзных арганізацый прапануецца зрабіць фотаздымкі ў трох намінацыях – “Люблю цябе, Беларусь!”, “Спорт – гэта жыццё”, “Я ганаруся сваёй прафесіяй”. Можна дасылаць па адным здымку на кожную намінацыю. УМОВЫ – Прымаць удзел у конкурсе могуць члены прафсаюзных арганізацый раёна. – Ацэньвацца будзе раскрыццё тэмы, арыгінальнасць, мастацкая якасць здымкаў. – Фота могуць быць выкананы ў любым жанры. – Здымкі прымаюцца ў фармаце JPEG. – Фотамантаж не дапускаецца. 2 этап – абласны:  лепшыя работы па выніках раённага этапу будуць прадстаўляць Астравеччыну на вобласці. Дасылайце свае работы на электронную пошту ostrovets.fpb@mail.ru . Пераможцаў у дзвюх намінацыях “Спорт – гэта жыццё” і “Я ганаруся сваёй прафесіяй” вызначыць журы, лепшы здымак на тэму “Люблю цябе, Беларусь!” – астраўчане: галасаванне пройдзе 26 верасня на сайце “Астравецкай праўды”. УВАГА! Здымкі прымаюцца да 15 гадзін 25 верасня. Вольга  Хацяновіч . Фота Вадзіма  Келіна .