Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.05.2021

С лампадой к вечному огню отправилась в автопробег молодежь Островетчины

Напярэдадні Дня Перамогі актывісты піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адправіліся ў аўтапрабег па месцах увекавечання памяці герояў вайны – такім чынам астраўчане далучыліся да акцыі “З лампадай да Вечнага агню”. Помнік савецкім воінам і партызанам у Астраўцы, брацкія магілы ў Гудагаі і Варнянах, помнікі загінулым воінам у Гервятах, Міхалішках – у кожнай кропцы маршруту падлеткі ўскладалі кветкі і запальвалі свечкі ў памяць аб тых, хто змагаўся за мірнае незалежнае будучае для сваіх нашчадкаў. У вёсках і аграгарадках удзельнікаў прабегу сустракалі прадстаўнікі сельвыканкамаў, настаўнікі, школьнікі, лідары і актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый, члены раённага савета ветэранаў. І гучалі вершы з песнямі, віншаванні з надыходзячым вялікім святам, напамін пра бяду, што перажыў савецкі народ, і цану, якой каштавала Перамога, – і адлічваў секунды хвіліны маўчання метраном. Як не цаніць гэты подзвіг, ці можна такое выкрасліць з памяці людской, у імя чаго былі такія ахвяры і дзеля каго – галоўны пасыл акцыі, як эстафету, яе ўдзельнікі перадавалі ад помніка да помніка. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.   Текст:  Рита Дремо Фото:  Рита Дремо