Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10.05.2024

С набатом в сердцах островчане отметили День Победы: мы помним!

 Свята Перамогі астраўчане пачалі адзначаць з мітынгу каля помніка савецкім воінам і партызанам. І прайшоў ён як ніколі эмацыянальна. Тэматычныя музычныя нумары, падрыхтаваныя работнікамі культуры, да дрыжыкаў па скуры; пачэсныя месцы– для былых вязняў канцлагераў; малышы з кветкамі і шарыкамі, старэйшыя дзеці – са здымкамі ветэранаў; пранікнёныя віншаванні старшыні райвыканкама Сяргея Мядзвецкаса і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Шалудзіна, вершаванае выступленне камандзіра 1146 гвардзейскага зенітнага ракетнага палка Алега Слайкоўскага, хвіліна маўчання і ўскладанне кветак – усё гэта адазвалася ў сэрцах прысутных моцным агульным набатам: мы ведаем, мы памятаем, мы ганарымся!   …Так шмат хочацца сказаць – і не хапае слоў, каб перадаць настрой, які панаваў ля помніка. Гэта трэба было бачыць і чуць. Урачыстае шэсце каробак сілавых структур? – мы ганарымся! Песні ваенных гадоў, якія ўсе спявалі разам? Гэта – наша генетычная памяць! Ускладанне кветак на мемарыяльныя пліты – вось ён, невычэрпны паток падзякі тым, хто змагаўся за мірнае неба і нашу будучыню! Словы падзякі Сяргей Мядзвецкас: – Прыміце віншаванні з нагоды 79-годдзя Вялікай Перамогі! 9 Мая – асаблівы дзень для кожнага з нас. Гэта дзень нашай агульнай памяці, нацыянальнага гонару і славы. Сёння, як ніколі, мы ўсведамляем: гісторыя паўтараеццца.  Толькі памятаючы ўрокі мінулага мы зможам пабудаваць мірную будучыню. Пакаленне пераможцаў паказала, што сіла нацыі не ў капіталах, не ў ваеннай моцы і амбіцыях. Яна – у сапраўдных каштоўнасцях, справядлівасці і веры ў сябе. Ігар Шалудзін: – Вялікае свята сабрала нас разам. Дзень Перамогі такі далёкі і ў той жа час вельмі блізкі: далёкі ў часе, але блізкі сэрцу кожнага, ён аб’ядноўвае нас. Менавіта гэты дзень 79 гадоў таму быў навечна ўпісаны ў гісторыю, стаў сімвалам мірнага жыцця, высакароднасці, адвагі, любові да Радзімы не толькі ўдзельнікаў баёў, але і тых, хто прыкрываў тыл. Гэты дзень быў надзеяй мільёнаў людзей, якой жылі і дзеля якой аддавалі свае жыцці. ЛІЧБА Дзеля міру на зямлі загінула 27  мільёнаў савецкіх людзей. У агні Другой сусветнай згарэла 3 мільёны беларусаў. У нашай  краіне вайна закранула кожную сям’ю. Перамога прыходзіць да нас зноў і зноў у бляску старых медалёў і ордэнаў ветэранаў, палітых слязьмі іх родных – нашых блізкіх. Каб мы ніколі не забылі пра вялікі подзвіг дзеля нашага жыцця…  #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ  Островецкая правда