Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.07.2022

Сколько кормов заготовили аграрии Островетчины

Ад колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў залежыць паспяховасць зімоўкі жывёлы на малочна-таварных фермах і комплексах. На Астравеччыне працягваецца другі ўкос траў. Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і хачавання, на раніцу 18 ліпеня травы ляглі ў пракосы на плошчы 3 415 гектараў (38% ад запланаванага). Найбольшы спрыт дэманструюць корманарыхтоўшчыкі КСУП “Гудагай” і “Гервяты”, якія скасілі 1 300 (54%) і 940 (37%) гектараў адпаведна. Механізатары РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і КСУП “Варняны” паклалі травы на 470 (33%) і 435 (31%) гектарах адпаведна. На апошняй пазіцыі замацаваўся КСУП “Міхалішкі”, дзе скошана 270 гектараў (21%). Травы ўбраны на 2 930 гектарах (86%). Цалкам зялёнку ад скошанага заклалі толькі ў КСУП “Гудагай”. На зіму назапашана 2 097 тон сена (66%). План перавыканалі “гудагайцы” і нарыхтавалі амаль 770 тон сена (110%). У ёмістасці для захоўвання травяністых кармоў закладзена амаль 92 тысячы тон сіласнай масы (73%). Здробненую і падвяленую траву закручваюць у стрэйч-плёнку: нарыхтавалі 2 468 тон (40%). Акрамя гэтага, аграрыі плануюць назапасіць звыш 154 тысяч тон сіласу. У тэму Жніўны збожжавы клін (без кукурузы, грэчкі і проса) і рапс КСУП “Гудагай” 3 610 і 589 гектараў КСУП “Варняны” 2 873 і 499 гектараў КСУП “Гервяты” 4 132 і 900 гектараў КСУП “Міхалішкі” 2 270 і 400 гектараў РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” 2 650 і 350 гектараў Островецкая правда