Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.02.2020

Талантливые дети Островетчины покорили международные вершины

Выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацт­ваў папоўнілі скарбонку перамог новымі дыпломамі. Міжнародны Гранд-конкурс «Талент года». Паспяхова праявілі сябе  выхаванцы мастацкага класа, якія займаюцца ў Вікторыі Варановіч. Яркія вобразы, прыгожыя адценні і правільная тэхніка – малюнкі астраўчан былі адзначаны журы конкурсу. Вікторыя Кіб атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, Вікторыя Радчык – Дыплом лаўрэата ІІ ступені, Дар’я Парневіч і Яна Свірыда – Дып­ломы лаўрэатаў ІІІ ступені.  Міжнародны конкурс-выстава дзіцячай мастацкай творчасці «Снегіры». Конкурс праводзіўся сярод аматараў малявання ад 5 да 18 гадоў. Работы ацэньваліся ў двух накірунках – жывапіс і графіка.  Юныя мастакі Астравеччыны ўдзель­нічалі ў гэтым конкурсе ўпер­шыню – і паспяхова. Работа Яны Алексеявец адзначана Дыпломам ІІ ступені, а Яны Свірыды і Данііла Гасперскага – Дыпломамі ІІІ ступені. Таленавітыя юныя мастакі зай­маюцца ў Вікторыі Варановіч.  Аляксандра Замара, вучаніца Дзіяны Ендзы, узнагароджана Дыпломам ІІІ сту­пені.  Міжнародная алімпіяда  «Жывое сальфеджыа». Тэарэтычныя заданні канкурсантаў па аснове музычнай граматы ацэньвалі спецыялісты з розных вышэйшых музычных устаноў Беларусі і Расіі. Веды ўсіх астравецкіх музыкантаў, у якіх сальфеджыа выкладае вопытны настаўнік Данута Блашкевіч, былі высока ацэнены. Анатоль Федасееўскаў, Іван Вянгроўскі, Юлія Ёдзік, Валерыя Шлыковіч, Яна Яльніцкая і Вераніка Раткевіч адзначаны Дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені.   Рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў «Галасы традыцый». Інструментальнае і вакальнае майстэрства ўдала прадэманстравалі юныя артыс­ты з Гервяцкага і Варнянскага філіялаў  Астравецкай школы мастацтваў .  У намінацыі «Народны спеў» Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджана Надзея Аўгуль з Варнянскага філіяла (настаўнік Марына Кіб), а Дыпломам ІІІ ступені – Паліна Урбановіч з Гервяцкага філіяла (настаўнік Алена Субач). Юны баяніст з Варнян Мацвей Лі­соўскі адзначаны Дыпломам ІІІ ступені (настаўнік Святлана Еўтушэнка). Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс сярод вучняў сельскай мясцовасці «Вясёлыя ноткі». Конкурс праводзіўся сярод інстру­менталістаў. Алеся Еўтушэнка і Багдана-Паўліна Юркойць,  юныя піяністкі з Варнянскага філіяла, якія займаюцца ў Марыны Кіб, узнагароджаны Дыпломамі І і ІІІ ступеняў адпаведна.  Акардэаністкі Аліцыя Куліс і Ангеліна Бучынская, вучаніцы Алены Сцефановіч, з Гервяцкага філіяла, адзначаны Дыпло­мамі ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна. А юная баяністка з Кямелішкаўскага фі­ліяла Анастасія Шастак (настаўнік Алена Кулевіч) атрымала Дыплом ІІІ ступені. Віншуем дзяцей і іх на­стаў­нікаў! Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич