05.08.2020
Трое овстровчан захватили пьедестал
Аляксандр Ляховіч, Максім Андралойць і Анастасія Рароўская пакарылі ганаровы п’едэстал на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Максім Андралойць
На працягу пяці дзён аматары каралевы спорту сачылі за падзеямі, што адбываліся на спартыўных аб’ектах сталіцы. А паглядзець было на што, бо вытрымку, хуткасць і моц дэманстравалі спартсмены з усёй краіны. Годны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах паказалі і ўраджэнцы Астравеччыны .
Двойчы лепшым стаў хутканогі Аляксандр Ляховіч (першы трэнер Андрэй Блашкевіч). У спартыўнай хадзьбе ён на “золата” справіўся з дыстанцыямі ў 10 000 (час – 39:37.45) і 5 000 (час – 18:53.19) метраў.
Сярэбраным прызёрам у дзесяцібор’і стаў Максім Андралоць (першы трэнер Ігар Гануліч), які набраў 8 100 ачкоў.
Анастасія Рароўская (першы трэнер Васіль Мартышэўскі) у спартыўнай хадзьбе на 10 000 і 5 000 метраў фінішыравала трэцяй, прадэманстраваўшы час 45:50.50 і 22:06.40 адпаведна, і заваявала два бронзавыя медалі.
Анастасія Рароўская
У выніку каманда Гродзенскай вобласці, у складзе якой выступалі і нашы спартсмены, стала пераможцай на чэмпіянаце.
Віншуем землякоў і ганарымся імі!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Марина Мацкевич