03.11.2020
Убирали родную Островетчину
Раённы суботнік па навядзенні па радку на зямлі прайшоў 31 кастрычніка. Аднак многія астраўчане выйшлі на ўборку раней.
Прыбраць за сабой і іншымі выйшлі на вуліцы горада і сельскіх населеных пунктаў раёна актывісты ўстаноў адукацыі, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дарослыя і дзеці.
Хтосьці пачаў уборку з тэрыторыі вакол адміністрацыйных будынкаў, іншыя накіраваліся на адведзеныя выканкамам участкі: у лясныя масівы, зоны адпачынку, паркі, скверы, узбярэжжы рэк і вадасховішчаў.
Мабыць, па прычыне складанай эпідэмічнай сітуацыі «агульнае прыбіранне» на гэты раз было не такім масавым, як звычайна. Аднак работа кіпела ў руках тых, хто на некалькі гадзін змяніў кабінетнае крэсла на свежае паветра, а ручку і стосы паперы на граблі або пэндзаль.
Сабраныя падчас суботніка грошы пойдуць на прафілактыку ў раёне каронавіруса, добраўпарадкаванне Астравеччыны і населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў і пахаванняў, віншаванні лепшых працаўнікоў у прафесійныя святы і іншыя мерапрыемствы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Ольга Хотянович