Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.12.2021

Виталий Шарейко: социальная ориентированность остается приоритетной

Віталь Шарэйка: сацыяльная арыентаванасць застанецца прыярытэтнай На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара ДЛГУ “Астравецкі доследны лясгас” Віталь Шарэйка: – Паспеў азнаёміцца з новым праектам галоўнага Закона нашай краіны. Мне імпануе, што кожны грамадзянін можа выказацца. Адным з асноўных змяненняў лічу дадаткі ў другі раздзел “Асоба. Грамадства. Дзяржава”. Па вялікім рахунку, усё пачынаецца з сям’і, і тое, якім вырасце дзіця, ці будзе ведаць свае карані і любіць сваю краіну, залежыць ад бацькоў, іх міжасабовых і ўнутрысямейных адносін. Наша краіна па-ранейшаму застанецца сацыяльна арыентаванай і “завостранай” пад патрэбы людзей. Імпануе, што ў артыкуле 32 замацавана паняцце шлюбу, як саюза мужчыны і жанчыны і, больш таго, прапісана што ў кожнага з іх роўныя правы ў шлюбе і сям’і. Для выхавання вельмі важны ўласны прыклад: дзеці і моладзь – будучыня кожнага з нас і нашай краіны ў цэлым. Важна, што ў абноўленым праекце Канстытуцыі прапісана, што дзяржава будзе аказваць падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і якія засталіся без апекі бацькоў. І цяпер, у гэтыя перадсвяточныя дні, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў аказалі пасільную дапамогу хлопчыкам і дзяўчынкам, у прыватнасці, наш лясгас наведаў выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.  Астравецкая праўда