13.11.2020
Защитные костюмы для медиков шьют в Островце
Астравецкія швачкі забяспечваюць ахоўнымі касцюмамі медыкаў, якія працуюць з хворымі на каронавірусную інфекцыю COVID-19. Майстрыхі швейнага цэху УПКБА выконваюць заказы на пашыў аднаразовых халатаў, камбінезонаў і бахілаў для работнікаў цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Тканіну, спанбонд, які лепш за ўсё засцерагае ад «нападзення» інфекцыі , астравецкія швачкі закупляюць у сталіцы. Праўда, матэрыял апошнім часам усё часцей даводзіцца чакаць: пастаўкі ідуць з суседняй Расіі, дзе ён таксама разлятаецца як гарачыя піражкі. Да «каронавіруснага» спецадзення, акрамя якасці тканіны, ёсць і іншыя патрабаванні. Так, халаты абавязкова павінны быць з захінам і пэўнай даўжыні, камбінезоны – максімальна закрытыя, з капюшонам, на ліпучцы або маланцы. У сярэднім у месяц Дом быту пастаўляе для патрэб санстанцыі каля 200 камбінезонаў. Для бальніцы ў бліжэйшы час плануецца выпускаць да 2 000 халатаў і 2 500–3 000 камбінезонаў – так што ў апошнія месяцы 2020-га працаваць ва ўзмоцненым рэжыме будуць не толькі медыкі, але і швачкі. Аднак яны не скардзяцца і ўпэўнены, што справяцца – змаглі ж не перарваць пастаўкі нават калі з семярых за машынкай засталася толькі адна: астатнія, так здарылася, у адзін час захварэлі .
ДАРЭЧЫ Шыюць у Доме быту і шматразовыя маскі – для продажу ў сваіх гандлёвых сетках і для арганізацый раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby .
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup .
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович