Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.04.2026

Женский клуб "Островчанка" начал действовать при совете ветеранов

 На адным з пасяджэнняў  раённага савета ветэранаў  прагучала ідэя стварыць у Год беларускай жанчыны клуб «Астраўчанка». Чакаць увасаблення ініцыятывы ў жыццё доўга не давялося: на днях адбылася першая сустрэча самых актыўных удзельніц грамадскага аб’яднання. Дарэчы, падштурхнула да стварэння клуба не толькі дзяржаўная сацыяльна накіраваная палітыка, але і магчымасць для жанчын пенсійнага ўзросту змяніць звыклую хатнюю атмасферу на пасядзелкі з сяброўкамі. Ужо на першым пасяджэнні прыгажуні-актывісткі задалі сур’ёзны накірунак сваім сустрэчам: абмеркавалі будучую эмблему; акрэслілі тэмы, якія абавязкова павінны прагучаць (сярод іх: жанчыны-перадавікі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны); прапанавалі праводзіць конкурсы (напрыклад, па выпечцы ці па кветкавых кампазіцыях); запрашаць да сябе прадстаўнікоў маладога пакалення, каб дзяліцца з імі вопытам і зараджацца энергетыкай. Да слова, тут прысутнічала маладая таленавітая настаўніца Дзіцячай школы мастацтваў Валерыя Пачабут, якая вельмі прыгожа выканала песню Ганны Герман «Город влюблённых». А далей астраўчанкі ўзгадалі знакамітых у гістароі жанчын, якія праславілі Беларусь у навуцы, рэлігіі, культуры, мастацтве, літаратуры: Рагнеду, Еўфрасінню Полацкую, Алаізу Пашкевіч (Цётку), Францішку Уршулю-Радзівіл і іншых. Наперадзе ў удзельніц клуба шмат знаёмстваў з вядомымі суайчынніцамі мінулага часу і сучасніцамі – нашай краіне ёсць кім ганарыцца. А такія сустрэчы плануецца ладзіць кожны месяц. Да слова, актывісткі спадзяюцца, што іх фармат прыжывецца і не стане абмяжоўвацца толькі Годам беларускай жанчыны. Текст: Светлана ФёдороваФото:  Светлана Фёдорова