Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.10.2021

“Золото”, “серебро” и две “бронзы” привезли из республики островецкие боксеры

“Золата”, “серабро” і дзве “бронзы” прывезлі астравецкія баксёры са спартакіяды Рэспублікі Беларусь сярод удзельнікаў 2006-2007 гадоў нараджэння. Нагадаю, што на абласных  спаборніцтвах  каманда Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла 1-е месца, і 6 выхаванцаў Аляксея Маргужа вырашылі паспрабаваць свае сілы на рэспубліканскім рынгу. Гэта атрымалася ў іх удала. Найлепш выступіў кандыдат у майстры спорту Кірыл Рагавенка, вагавая катэгорыя да 70 кілаграмаў. Юнак правёў 3 баі – і ва ўсіх святкаваў перамогу. Больш таго, у фінале ў другім раўндзе паядынак быў датэрмінова спынены з-за яўнай перавагі астраўчаніна. Вынік – чарговае “золата” ў калекцыі Кірыла. Кандыдат у майстры спорту  Цімур Сянкевіч , вагавая катэгорыя да 48 кілаграмаў, таксама тройчы выходзіў на рынг, перамог двух сапернікаў, аднак саступіў трэцяму і стаў сярэбраным прызёрам. Ілля Чункевіч і Арсень Мялешка выступалі ў аднолькавай вагавой групе – да 60 кілаграмаў, і абодва заваявалі “бронзу”. Праўда, Ілля па жараб’ёўцы правёў 2 паядынкі, у першым з якіх перамог з яўнай перавагай. Арсень жа змагаўся ў трох баях, 2 выйграў, але саступіў у паўфінале. У складзе астравецкай каманды таксама выступілі Раман Аўдзеенка, вагавая катэгорыя да 52 кілаграмаў, і Аляксандр Бордак – да 54 кілаграмаў. Хлопцы правялі годныя баі, але сапернікі былі мацнейшымі. Дарэчы, прыемна, што падтрымаць нашых баксёраў на спаборніцтвы прыйшлі вядомыя землякі – Віталь Бандарэнка і Сяргей Лобан. Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs  – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Марина Мацкевич