Асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
Пасада |
Дзень і час прыёму |
Месца ажыццяўлення прыёму |
Начальнік |
першая серада месяца |
г.Астравец |
Заўвага:
Папярэдні запіс на прыём і кансультаванне грамадзян ажыццяўляецца па тэл. 75-9-67
Астравецкая райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца структурным падраздзяленнем абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Галоўнымі задачамі райінспекцыі з'яўляюцца:
- дзяржаўны кантроль у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
- дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
- каардынацыя дзейнасці ў галіне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў іншых дзяржаўных органаў i арганiзацый;
- забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян інфармацыяй аб стане і забруджванні навакольнага асяроддзя, прымаемых мерах па яе ахове і аздараўленні, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы экалагічнай асветы, адукацыі і выхавання, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі (аб'яднаннямі).