Главная / Новости / Новости района
12.04.2021

Автопарк победил в областном экологическом конкурсе


Аўтапарк № 4 стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2020 год.

Конкурс праводзіў Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 17 арганізацый-удзельніц былі раздзелены на дзве намінацыі. Аўтапарк заваяваў 1-е месца сярод арганізацый, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным упраўленні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў.

– Наша арганізацыя набрала 1 498 балаў, у той час як, да прыкладу, у Гродзенскага мясакамбіната, заняўшага 2-е месца, – 836 балаў, – адзначыў дырэктар аўтапарка Віталь Салкевіч. – Сярод крытэрыяў – колькасць адзінак тэхнікі і яе адпаведнасць экалагічнаму класу. Чым вышэйшы клас, тым лепш. У нас 32 адзінкі адпавядаюць трэцяму класу, 24 – чацвёртаму, 10 – пятаму. Улічваліся таксама паказальнікі расходу паліва, перавод тэхнікі на газ, колькасць новых машын, работа па зніжэнні забруджвання паветра выхлапамі, выкарыстанне дыягнастычнай і кантрольна-вымяральнай апаратуры, якая, да слова, у нашым аўтапарку ёсць – гэтым пахваліцца далёка не кожная арганізацыя.

Астравецкі аўтапарк працягне ўдзел у конкурсе на рэспубліканскім узроўні.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.