Главная / Новости / Новости района
22.02.2024

Да дня роднай мовы: што выбіраюць чытачы раённай бібліятэкі

Расказвае бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі Адзіна Данаказян:

– Кніг на роднай мове ў нашай бібліятэцы шмат, як сацыяльна значнай літаратуры, так і мастацкай. Апошнюю ў асноўным просяць школьнікі для чытання па праграме. Аднак нямала чытачоў, якія выбіраюць творы на беларускай мове, таму што яна ім да душы. І сярод такіх шмат моладзі, што вельмі радуе. 

Сёння цікавяць чытачоў кнігі ваеннай тэматыкі – іх, дарэчы, апошнім часам шмат новых паступае. Любяць астраўчане і дэтэктывы. Нядаўна паступіла кніга гродзенскага аўтара Людмілы Кебіч «Жыццёвыя путы» – і ўжо запатрабавана. Новыя творы класікаў сучаснай беларускай літаратуры, да прыкладу Паўла Місько «Эрпіды на планеце Зямля», таксама чакаюць сваіх чытачоў.

Островецкая правда