Главная / Новости / Новости района
17.10.2023

Десять медалей привезли островецкие боксёры с обласных соревнований

Яшчэ 10 медалёў рознай вартасці паклалі ў скарбонку ўзнагарод юныя выхаванцы па боксе Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.

На гэты раз нашы спартсмены цудоўна праявілі вытрымку на рынгу на першынстве Гродзенскай вобласці сярод удзельнікаў 2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння. Найлепшае пацвярджэнне гэтага – колькасць узнагарод.

Так, залатыя медалі ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Ягор Буйко, Яраслаў Локцік, Ігнат Канстантовіч, Ілья Навашынскі і Яўген Бандарчук. “Серабро” на рахунку Паўла Вайцекяна, Андрэя Лобава і Мікалая Хамянка. А Іван Васільеў і Максім Кяжун “узялі” “бронзу”.

– Хлопцы малайцы! – адзначыў трэнер астраўчан Аляксей Маргуж. – Яны годна дэманстравалі атрыманыя навыкі і змагаліся за перамогу. Камусьці крыху не хапіла вопыту, некаму – шанцавання, але галоўнае – ёсць жаданне. І калі яно не знікне, у


Островецкая правда