Главная / Новости / Новости района
06.01.2022

Диалоговая площадка: к общему через частное

Стартам дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стаў круглы стол у шматфункцыянальным культурным комплексе.

Змяненні і дапаўненні ў асноўны Закон краіны абмеркавалі работнікі культуры і спецыялісты сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Актыўны ўдзел у рабоце пляцоўкі прымала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

– Недастаткова проста заняць месца сярод жадаючых паўдзельнічаць у дыялогу, хоць і гэта карысна, – адзначыў загадчык сектара ідэалагічнай работы Сяргей Собалеў. – Каб выказаць меркаванне наконт тых ці іншых змяненняў у Канстытуцыі, з імі трэба азнаёміцца. Зрабіць гэта можна рознымі спосабамі: праект змешчаны ва ўсіх рэспубліканскіх, абласных сродках масавай інфармацыі, у раённай газеце, на яе сайце і на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

2.jpg

Былі абмеркаваны змяненні, якія тычацца патрыятызму і гістарычнай памяці, сям’і і шлюбу, адносін да выхавання дзяцей і свайго здароўя, дапаўненні – да прыкладу: у кожнага грамадзяніна ў адносінах да краіны і грамадства ёсць не толькі правы, але і абавязкі.

Падрабязна пра новаўвядзенні ў органах улады – пра тэрміны кіравання Прэзідэнта, выбары дэпутатаў, Усебеларускі народны сход і іншае, – якія неабходна ўнесці ў Канстытуцыю, таму што гэтага патрабуе час, расказала Ірына Тальчук, якая ўзначальвае раённы Савет дэпутатаў. І некаторыя пункты Закона яна тлумачыла праз прызму жыцця: чаму выбары дэпутатаў правільна праводзіць раз у 5 гадоў – гэта дапаможа сэканоміць бюджэтныя сродкі; навошта такая вялікая роля адведзена Усебеларускаму народнаму сходу – таму што ён дае магчымасць чалавеку працы, які мае сваё бачанне і меркаванне, быць пачутым і прымаць удзел у вырашэнні пытанняў дзяржаўнага ўзроўню…

Увогуле дыялогавая пляцоўка ў МФК адрознівалася практычнай накіраванасцю размовы: за многімі пытаннямі па праекту Канстытуцыі “цягнуліся” бытавыя, з якімі астраўчане сутыкаюцца кожны дзень: водазабеспячэнне, ацяпленне, кошт білета ў гарадскім транспарце, цэны ў магазінах і магчымасць працаўладкавацца.

1.jpg

#референдум #конституция

 
Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович