Главная / Новости / Новости района
27.07.2022

Іван Карніла пра нараду з Прэзідэнтам: жніво – стратэгічная задача

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла падзяліўся думкамі наконт пастаўленых кіраўніком краіны задач, пракаменціраваў пачатак жніва на Астравеччыне і зрабіў прагнозы на ўраджай гэтага года.

– Трэба адзначыць, што Прэзідэнт заўсёды надаваў вялікую ўвагу справам сельскай гаспадаркі, развіцця сельскай мясцовасці і працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Не мной сказана, што вёска горад корміць.

Уборачная кампанія гэтага года – з разраду стратэгічных. Пытанне №1 – забяспечыць харчовую бяспеку краіны і павялічыць стратэгічныя запасы. Аляксандр Рыгоравіч паставіў задачу паскорыць усе працэсы, каб забяспечыць якасную нарыхтоўку кармоў, правесці ўборку збожжавых без страт, своечасова падрыхтаваць глебу да сяўбы азімых. Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў: нарошчванне тэмпаў работ ні ў якім разе не павінна адбіцца на якасці ўраджаю.

На раніцу 26 ліпеня ў Астравецкім раёне абмалочана амаль 900 гектараў (6%) збожжавых. Пачалася ўборка рапсу. Па тэмпах да ўзроўню мінулага года ёсць адставанне, але, калі дазволіць надвор’е, будзем іх нарошчваць з кожным днём.

Па пасевах бачна, што збожжавыя сёлета ўрадзілі лепш, чым летась. Да прыкладу, ячмень, з уборкі якога пачалося жніво, дае на круг звыш 44 цэнтнераў, – летась атрымлівалі толькі 31.

На просьбу дапамагчы вяскоўцам на ўборцы ўраджаю адгукнуліся і гараджане, патрэбную тэхніку выдзелілі Астравецкі доследны лясгас, РУП ЖКГ, аўтапарк №4 і іншыя.

Гэты сезон адметны тым, што тэрміны асноўных сельскагаспадарчых кампаній супалі. Але мы справімся – усе перадспасылкі для паспяховага правядзення жніва ў раёне ёсць.

Островецкая правда