– У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая закранула і наш раён, вырашана мітынг памяці, прысвечаны 9 Мая, правесці ў мінімізаваным фармаце. Удзел ва ўскладанні кветак прымуць члены райвыканкама, старшыні арганізацый і прадпрыемстваў і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
На тэрыторыях сельскіх Саветаў кароткія мітынгі пройдуць у цэнтральных аграгарадках.
У гэты дзень не застануцца па-за ўвагай ветэраны вайны, вязні канцлагераў і дзеці вайны нашага раёна.
Астраўчане аддаць даніну памяці загінулым воінам-вызваліцелям могуць на працягу святочнага дня.
4-9 мая ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага» на Астравеччыне пройдуць мерапрыемствы па ўскладанні кветак і вянкоў да помнікаў на магілы і месцы масавых пахаванняў ваенаслужачых і ахвяр Вялікай Айчыннай выйны.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.