Рус
Астравецкія міліцыянеры па выніках гадавой спартакіяды ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама па службова-прыкладных і іншых відах спорту занялі другое месца сярод аддзелаў другой групы.
Спаборніцтвы праходзілі на працягу года і ўключалі восем відаў спорту. Праваахоўнікі дэманстравалі спрытнасць, трапнасць і фізічную падрыхтоўку ў лыжных гонках, стральбе з табельнай зброі, службовым шматбор’і (стральба з пісталета Макарава, плаванне, бег), лёгкаатлетычным кросе, валейболе, міні-футболе, самаабароне і рукапашным бою.
У выніку астраўчане прадэманстравалі добрыя вынікі ва ўсіх відах – і раённы аддзел унутраных спраў адзначаны Кубкам і граматай за другое месца.