Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на раніцу 26 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
 
 КАМБАЙНЕРЫ:
 Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч з КСУП «Гудагай», якія камбайнам КЗС-1218 намалацілі 735 тон;
 Віталь Мілэйша і Аляксандр Змітровіч з КСУП «Гудагай», якія камбайнам «Джон-Дзір-9640» намалацілі 732 тоны;
 Сяргей Трусевіч і Сяргей Семянцоў з КСУП «Гудогай», якія камбайнам КЗС-1218 намалацілі 534,6 тоны.  
 
 ВАДЗІЦЕЛІ:
 аўтамабіляў з грузападымальнасцю звыш 5 тон:
 Іосіф Макарэвіч з КСУП «Гудагай», які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 1 094,6 тоны;
 Іван Печкур з КСУП «Гудагай», які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 872,2 тоны;
 Іосіф Бабіч з КСУП «Гудагай», які аўтамабілем МАЗ-555142 перавёз 764,9 тоны.
 аўтамабіляў з грузападымальнасцю да 5 тон:
 Валерый Вялікі з КСУП «Гервяты», які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 340,6 тоны;
 Марыян Масойць з КСУП «Варняны», які аўтамабілем ГАЗ-53Б перавёз 254,6 тоны;
 Уладзімір Марцінкевіч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», які аўтамабілем  ГАЗ-53 перавёз 214,4 тоны. 
 
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
 Вадзім Адамовіч, Віталь Андрушкевіч з КСУП «Гудагай», якія на сушылцы GW-80.23-01 правялі дасушку 2 249 тон зерня;
 Іван Анімуцкі, Віктар Янкойць, Міхаіл Грымбоўскі з КСУП «Гудагай», якія на сушылцы «ЛідАрай» правялі дасушку 1 617,5 тоны зерня;
 Франц Тотчык, Юрый Баравік, Анатоль Сасноўскі з КСУП «Гервяты», якія на сушылцы «ЛідАрай» правялі дасушку 1 090,7 тоны. 
Па стане на 25 ліпеня ў Астравецкім раёне зжата 2 348 гектараў (14%). Намалочана 7 356 тон збожжа ўраджайнасцю 31,3 цэнтнера з гектара.
Текст: Администратор сайта 
 http://www.ostrovets.by/news/novosti/news29657.html
 
                     
                    