Главная / Новости / Новости района
02.09.2022

Мать выпускника: на первом школьном уроке удивила форма проведения

Вольга Хацяновіч, маці вучня 11 класа гімназіі №1:

– Першы раз за час вучобы майго сына першы ўрок на 1 верасня для старшакласнікаў праводзіў сам  Прэзідэнт краіны. Упэўнена, ужо гэтым ён запомніцца будучым выпускнікам. А яшчэ – незвычайнай формай правядзення: у дыялогу, у пытаннях, якія задаваў кіраўнік дзяржавы, і адказах, што давалі прысутныя ў зале выкладчыкі, студэнты, вучні, чырвонай ніткай праходзіла тэма гістарычнай памяці як дарогі ў будучыню.

Але свой урок Прэзідэнт, які добра ведае методыку выкладання прадмета ў школе, бо сам калісьці быў настаўнікам, пачаў не традыцыйна з агучвання тэмы, а з прыкладаў тых здабыткаў і дасягненняў, якія краіна мае сёння: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, касмічнай сферы, навуцы і развіцці новых тэхналогій… Таму што, як потым патлумачыў, ужо заўтра «сёння» таксама стане нашай гісторыяй, якой мы, беларусы, можам ганарыцца. А стварае яе актыўная і неабыякавая моладзь – у тым ліку сённяшнія выпускнікі, студэнты, маладыя спецыялісты. Ад таго, як яны будуць працаваць, ці будуць паважаць сваю мову, культуру, ведаць гісторыю, будзе залежаць наша агульнае «заўтра». 

Адзначу, што ўрок «ад першай асобы», як ён называўся, быў насычаны тэматычна і эмацыянальна: паспрабуй без падрыхтоўкі і абдумвання, як кажуць, лоб у лоб, выказаць думкі, меркаванні, разуменне тых ці іншых працэсаў самому Прэзідэнту! Аднак у тых «вучняў», каму прапанаваў выказацца  «настаўнік», гэта ўдалося. 

…Нашы адзінаццацікласнікі ўважліва слухалі трансляцыю, і не проста слухалі – згаджаліся або не з тымі, хто «адказваў». А абмяркоўвалі – са сваімі аднакласнікамі і класным кіраўніком, значыць мэта першага ўрока была дасягнута: падштурхнуць выпускнікоў адказна падыходзіць да выбару будучай прафесіі, быць стараннымі студэнтамі і зразумець, што мае той, хто добра працуе.