Главная / Новости / Новости района
04.07.2023

Медалью "За безупречную службу" награжден Григорий Цейко.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені ўзнагароджаны старшыня Рытанскага сельвыканкама Рыгор Цэйка. Падчас святкавання Дня Незалежнасці ўзнагароду яму ўручыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік.

Рыгор Часлававіч – самы вопытны кіраўнік мясцовай улады на Астравеччыне: ён узначаліў тады яшчэ Падольскі сельскі Савет у жніўні 1996 года. За гэты час прайшла яго рэарганізацыя, змена назвы і дыслакацыі, тэрыторыя сельскага Савета павялічылася больш чым у 2 разы. Нязменным застаецца ўвага Рыгора Часлававіча да патрэб людзей, што жывуць на гэтай тэрыторыі, яго імкненне зрабіць будні і святы вяскоўцаў больш камфортнымі, цікавымі і насычанымі. Усе, хто яго ведае, могуць пацвердзіць: высокая адзнака працы старшыні сельвыканкама цалкам заслужаная.

Віншуем!

Островецкая правда