– Хоць конкурс праходзіў у 9-ты раз, мы ўдзельнічалі ў ім упершыню. І, да вялікай радасці, нам пашанцавала – журы высока ацаніла работу альхоўскага бібліятэкара Юліі Зарубы і прысудзіла ёй 3-е месца ў намінацыі «Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей», – расказала дырэктар раённай бібліятэкі Наталля Ачарэтава. – Нагадаю: з пачатку года ў Альхоўцы дзейнічае праект «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці». Юлія Аляксандраўна займаецца ім вельмі добра, старанна і з душой. Дапамагае ёй настаяцель мясцовай царквы айцец Мікалай. Работу яны праводзяць вялікую, дзякуючы гэтаму бібліятэка стала месцам духоўнай асветы жыхароў вёскі. Таму мы вырашылі не проста падтрымаць іх, але і падзяліцца вопытам з іншымі. Вынік атрымаўся пераможны.
На конкурс бібліятэка прадставіла своеасаблівы альбом, дзе паказала работу па духоўнай асвеце, выхаванні, узаемадзеянні з праваслаўным святаром і царквой і сем’ямі. Сюды ўвайшлі фотаздымкі, летапіс мясцовай царквы, тэматычныя буклеты, публікацыі ў СМІ. Асаблівае значэнне мела забяспечаннасць бібліятэкі кнігамі праваслаўнай тэматыкі – у межах праекта «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» у гэтым годзе тут з’явілася 40 такіх выданняў.
Текст: Светлана Фёдорова