Выбаршчыкі на ўчастак №5 г.Астраўца прыйшлі ў першыя хвіліны работы камісіі.
– Гэта і не дзіўна, бо для многіх асноўны дзень галасавання – свайго роду свята, - адзначыла старшыня камісіі Яніна Кірэева. – Выбаршчыкі актыўна ішлі ва ўсе дні датэрміновага галасавання. Чакаем таксама моладзь, якая будзе галасаваць упершыню. Ім падрыхтавалі сувеніры. Да слова, падарунак на памяць на нашым участку ўручалі першаму выбаршчыку кожнага дня датэрміновага галасавання – такая ж традыцыя і сёння.