 
                            
                        Мабільныя брыгады медыкаў вакцыніруюць астраўчан на рабочых месцах.
На гэты раз яны адправіліся ў КСУП “Гудагай”, дзе вырашылі зрабіць прышчэпку ад каронавіруса 30 чалавек, 14 з якіх атрымаюць першы кампанент вакцыны.

 
Для зручнасці работнікаў сельгасарганізацыі вакцынацыю вырашана было праводзіць на ФАПе ў Палушах.
– Выяздная вакцынацыя зручная не толькі для медыкаў, але і для пацыентаў, бо дазваляе эканоміць час і не ствараць чэргі ў паліклініцы. Перад прышчэпкай пацыент праходзіць абавязковы медагляд. Я распытваю пра лад жыцця, алергічныя рэакцыі, хранічныя захворванні, вымяраю тэмпературу і артэрыяльны ціск, – тлумачыць урач-інтэрн Ганна Барысевіч. – Калі стан здароўя жадаючага прышчапіцца не дазваляе гэта зрабіць, прыйсці можна пасля выздараўлення.
З першых вуснаў
 Альфрэд Янкоўскі:
Альфрэд Янкоўскі:
– Вырашыў прышчапіцца бо гэта робяць усе, хто клапоціцца аб сваім здароўі. Не сумняваюся, што прышчэпка патрэбная і дапаможа ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй. Восенню вакцыніраваўся ад грыпу – усё прайшло добра. Хоць і не хварэў на “ковід”, вырашыў прышчапіцца і ад яго.
 
 Вераніка Грыва:
Вераніка Грыва:
 
                     
                    