Главная / Новости / Новости района
19.07.2024

Першыя тысячнікі на ўборцы атрымалі ўзнагароды

Павіншаваць лідараў уборачнай кампаніі ў поле і на зернесушылку прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, старшыні КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніс Кірпа.

Так, вадзіцелем, які першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа, стаў Анатоль Якубцэвіч з саўгаса “Падольскі”. Пераможцамі сярод аператараў зернесушыльных установак, якія перасушылі больш за 2 тысячы тон зерня, сталі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч з КСУП “Гудагай”.

Словы падзякі адрасавалі пераможцам прадстаўнікі ўлады і прафсаюзы.

– Ваша работа ўплывае на вынік уборачнай кампаніі як вашага сельгаспрадпрыемства, так і ўсяго нашага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. – Камбайнеры могуць шмат намалаціць, аднак менавіта вадзіцелі адказваюць за дастаўку зерня з палёў. І не менш важным момантам уборкі з’яўляецца дапрацоўка зерня. У гэтым накірунку таксама патрэбна адказнасць і майстэрства. Вялікі дзякуй за добрую працу, і так трымаць!

ПРА НОВЫ ЎРАДЖАЙ

Сяргей Мядзвецкас, старшыня Астравецкага райвыканкама:

– Сёлетняя ўборачная кампанія пачалася раней, чым у мінулыя гады, аднак наша каманда АПК была гатова да гэтага: своечасова былі падрыхтаваны  тэхніка, зернесушылкі, склады. І тэмпы ўборкі радуюць. Убрана больш за 21% зерневых каласавых. У некаторых гаспадарках завяршаецца ўборка рапсу. Гаспадаркі ўжо прыступілі да выканання дзяржзаказу. Работа кіпіць, гэтаму садзейнічае і надвор’е. Усе нацэлены на вынік. Не забываем і пра ахову працы, прафсаюзы надаюць гэтаму асаблівую ўвагу.

Мы ўжо бачым станоўчую дынаміку: сёння сярэдняя ўраджайнасць у раёне складае 43 цэнтнеры з гектара. Безумоўна, гэта радуе: будзе хлеб – будуць фінансы ў нашых сельгаспрадпрыемстваў.

Словы падзякі адрасавалі пераможцам прадстаўнікі ўлады і прафсаюзы.

– Ваша работа ўплывае на вынік уборачнай кампаніі як вашага сельгаспрадпрыемства, так і ўсяго нашага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. – Вялікі дзякуй за добрую працу і так трымаць! 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович                                                                                         

Источник: https://www.ostrovets.by/news/novosti/news45355.html