Главная / Новости / Новости района
19.09.2025

Поздравления, цветы и награды в канун профессионального праздника принимали работники Островецкого опытного лесхоза

 Прафесія лесавода – адна з самых высакародных. Дзякуючы работнікам гэтай галіны, памнажаецца галоўнае багацце нашай краіны – лясы, а закладзеныя папярэднікамі традыцыі перадаюцца новаму пакаленню. Лепшыя работнікі Астравецкага вопытнага лясгаса і яго структурных падраздзяленняў напярэдадні свайго прафесійнага свята прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі.



З падзякай за вернасць абранай прафесіі да прысутных у зале звярнуўся дырэктар Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгор Долгі:

– Нядаўна ўся краіна адзначала Дзень народнага адзінства пад лозунгам: “Мы моцныя, калі разам!” Гэтыя словы вельмі блізкія і нам. Мы традыцыйна падводзім вынікі работы на прафесійнае свята. Нягледзячы на няпростае надвор’е, санкцыйны ціск, можна з упэўненасцю сказаць, што лясгас паспяхова справіўся з усімі выклікамі. Забяспечылі рост даходаў ад рэалізацыі прадукцыі гадавальніка, выручкі ад прамысловай дзейнасці, у тым ліку ад экспарту прадукцыі. Дарагія калегі, дзякую кожнаму з вас за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм, сапраўднае майстэрства, вернасць прафесіі. Асаблівыя словы прызнання адрасую ветэранам. Здароўя, дабрабыту і мірнага неба!




Рыгор Мечыслававіч ўручыў узнагароды, якія напярэдадні Дня работнікаў лесу “прыбылі” ў Астравец з Мінска і Гродна. Падзякай Мінлясгасу адзначаны егер Станіслаў Пашкевіч. Граматамі Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і Падзякамі гендырэктара ГВЛГА – галоўны механік Сяргей Буневіч, юрысконсульт Ірына Клепусевіч, намеснік дырэктара – галоўны інжынер Іван Чапукойць, машыніст Гервяцкага лясніцтва Іван Пятровіч, інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Анастасія Кандратовіч, вадзіцель Сяргей Кірпа, інжынер па падрыхтоўцы кадраў Аксана Сацура, эканаміст па працы Наталля Шлыковіч. Пасведчанне аб занясенні на Дошку гонару абласнога аб’яднання ўручылі памочніку ляснічага Варнянскага лясніцтва Таццяне Данусевіч.



Ад імя раённай улады віншаванні лесаводам, у тым ліку ветэранам працы і маладым спецыялістам, накіраваў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла.

– Астравецкі вопытны лясгас – адно з самых паспяховых прадпрыемстваў раёна, якое займае вядучыя пазіцыі ў гаспадарчай дзейнасці не толькі рэгіёна, але і вобласці, – падкрэсліў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. – Мы ганарымся тым, што лясгас захоўвае лідзіруючыя пазіцыі па многіх паказчыках, фарміруючы пазітыўны імідж не толькі для лясной гаспадаркі, але і нашага раёна. Галоўны сакрэт вашага поспеху – высокі прафесіяналізм і адказнасць.

Віншаванні Іван Мар’янавіч падмацаваў узнагародамі. Граматы і падзячныя лісты райвыканама і райсавета дэпутатаў атрымалі машыніст трылёвачнай лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Аляксей Жусін, ляснічы Гервяцкага лясніцтва Андрэй Місевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віталь Шарэйка, лесавод Варнянскага лясніцтва Дзмітрый Юркойць.



Па традыцыі на ўрачыстасці падвялі вынікі працоўнага спаборніцтва сярод лясніцтваў. Трэцяе месца заняло Спондаўскае, 2-е – Катлоўскае, 1-е – Гервяцкае. Акрамя дыплома і грашовай прэміі, пераможцаў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: сертыфікат на аўтамабіль УАЗ.


Не абышлося свята без вызначэння лепшых у прафесіі. Імі сёлета сталі вадзіцель Іван Лукша і станочнік дрэваапрацоўчага цэха Айвар Нурэтдзінаў.


У гэты дзень калег таксама павіншавалі галоўны ляснічы Віктар Лях, старшыня прафкама Юрый Касцюкевіч і былы ляснічы Спондаўскага лясніцтва, ветэран працы Войцех Лукашэвіч.




Аздобілі свята музычныя нумары Вікторыі Сямашкі, народнага ансабля народных інструментаў “Скарбніца”, вакальнага ансамбля “Кансананс” і кавер-бэнда МТV.

Напярэдадні раённага святкавання некаторыя прадстаўнікі лясгаса пабывалі на абласной урачыстасці ў Смаргоні, адкуль вярнуліся не з пустымі рукамі.

Дырэктар Астарвецкага вопытнага лясгаса Рыгор Догі атрымаў Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, падзяку Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння і перападрыхтоўкі кадраў Мінлясгасу;

Грамату Міністэрства лясной гаспадаркі – столяр Яўген Сянюць;

Ганаровую грамату Гродзенскага ГВЛГА – майстар лесу Катлоўскага лясніцтва Сяргей Місевіч; начальнік аддзела лясной гаспадаркі Юрый Касцюкевіч;

Ганаровую грамату абкама Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання – станочнік Аляксей Багаеў.

Граматамі Астравецкага вопытнага лясгаса адзначаны:

- машыністы трылёвачных машын Варнянскага лясніцтва Віталь Шапура, Іван Чахрач;

 

- вальшчык леса Гервяцкага лясніцтва Юрый Язерскі;

 

- лесавод Катлоўскага лясніцтва Збігнеў Масойць;

 

- памочнік ляснічага Міхалішкаўскага лясніцтва Уладзімір Лукашэвіч;

 

- лесаводы Астравецкага лясніцтва Юрый Антановіч, Гервяцкага – Уладзімір Балтруковіч, Катлоўскага – Віктар Таргонскі, Падольскага – Уладзімір Качкан, Спондаўскага – Віктар Памецька;

 

- машыніст трылёвачнай машыны Палушскага лясніцтва Віктар Якель;

 

- майстры лесу Падольскага лясніцтва Яўген Зінкевіч, Кемелішскага - Адам Етко;

 

- вальшчык лесу Спондаўскага лясніцтва Віктар Янушэўскі;

 

- сакратар прыёмнай Аксана Кулакова;

 

- вядучы інжынер-энергетык Валяр’ян Нядвецкі;

 

- майстар на лесасеках лесапункта Аксана Пашкевіч;

 

- лесавод Вераніка Вінаградава;

 

- станочнікі дрэваапрацоўчага цэха Аляксандр Янульчык, Віктар Гаваноўскі, Віктар Урбановіч, Яўген Вайцяховіч, Віктар Галко, Віталь Ждановіч;

 

- вадзіцель пагрузчыка Андрэй Пясляк;

 

- слесары-рамонтнікі дрэваапрацоўчых станкоў Леанід Стрыжэус, Яўген Казырскі;

 

- трактарыст на падрыхтоўцы лесасек, трылёўцы і вывазцы лесу Аляксей Шэстак;

 

- майстар леса Міхалішскага лясніцтва Уладзімір Астроўскі;

 

- памочнік ляснічага Астравецкага лясніцтва Міхаіл Чуйко;

 

- бухгалтар Палушскага лясніцтва Людміла Латыш;

 

- начальнік бюро па ахове працы Дзмітрый Якель;

 

- спецыяліст па арганізацыі закупак Вікторыя Козіч;

 

- вадзіцель Аляксей Ліс;

 

- вадзіцель лесапункта Сяргей Янкоўскі;

 

- вадзіцель аўтапагрузчыка Павел Субач.

Граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання – юрысконсульт Ірына Клепусевіч.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич