Главная / Новости / Новости района
14.05.2020

Про безопасность детей напоминают книги, письма и… пицца


Вы, спадзяюся, ведаеце, што цяпер праходзіць акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»? У першую чаргу яна нагадвае дарослым, каб лепш за намі глядзелі і часцей напаміналі пра правілы бяспекі. Але і для нас акцыя можа быць цікавая і карысная.

Магчыма, вы чакаеце сустрэч з выратавальнікамі, гульнёвых праграм і падарункаў, як гэта было раней. Я таксама з задавальненнем паўдзельнічаў бы ў конкурсах. Але супрацоўнікі МНС прыдумвалі іншыя варыянты расказаць пра бяспеку. І знайшлі! Прычым гэтыя варыянты аказаліся вельмі арыгінальныя. Я пра іх ад інспектара Аляксандра Сачака даведаўся.

Цікавыя знаходкі чакаюць нас у дзіцячай бібліятэцы: закладкі – у кніжках, тэматычныя дапаможнікі – на паліцах. Я ўвогуле часта хаджу ў бібліятэку, а як пачуў пра гэтыя «сюрпрызы», хуценька збегаў праверыць, ці сапраўды так, як мне расказалі. А вы даўно хадзілі за кнігамі? Зазірніце! Чытанне – вельмі карысны занятак.

5.jpg

А яшчэ выратавальнікі рассылаюць «бяспечную карэспандэнцыю»: лісты ў фірмавых канвертах, дзе гаворыцца пра паводзіны на вадзе, небяспечнасць палаў травы і гэтак далей.

1.jpg


І, мне здаецца, самае цікавае, пра тое, як не дапусціць надзвычайных сітуацый цяпер раскажа… піца. Так-так, я не памыляюся. Астравецкія выратавальнікі дамовіліся з піцэрыяй «Піца Тэмпа» і цяпер на ўпакоўцы піцы вы ўбачыце наклейкі, якія навучаць, што рабіць пры пажары, навальніцы і ў іншых небяспечных выпадках. Памяткі знойдзеце і на століках кафэ. Па-мойму, прыдумана здорава: і смачна, і карысна!


3.jpg

Нагадваю, што ў вас яшчэ ёсць магчымасць выйграць партфель з канцтаварамі ці салодкі прыз ад выратавальнікаў.

 

Источник информации