Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва і сусветнай культуры PRAGUE FEST Танцавальны задор, пластыку і грацыёзнасць прадэманстравалі ўдзельнікі харэаграфічнага калектыву «Карамелькі» пад кіраўніцтвам Алёны Дзям’янчык. Юныя артысты ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата І ступені.
Міжнародны творчы конкурс «Падводнае царства» Тут адзначыліся выхаванцы Дзіяны Ендзы. Работы Валянціны Заранкоўскай, Валерыі Несцер і Ягора Вішнеўскага атрымалі Дыпломы І ступені, а Ксеніі Мароз і Антона Скерлы – ІІ ступені.
Міжнародны калядны конкурс-фестываль «У чаканні цуда» Юная піяністка Аміна Багданава з дапамогай настаўніка Марыны Радкевіч на працягу года старанна займалася і ўдасканальвала майстэрства ігры на фартэпіяна. Уменні дзяўчынка прадэманстравала на міжнародным музычным спаборніцтве. Аміна цудоўна выступіла і атрымала Гран-пры.
Міжнародны фестываль «Залатая Пальміра»
Конкурс, які праводзіцца не першы год, сабірае да ўдзелу юных музыкантаў, вакалістаў і танцораў. Сёлета вынікі падводзілі ў культурнай сталіцы Расіі Санкт-Петярбургу. Паспрабаваць свае сілы вырашыў і астравецкі дуэт у складзе юнага баяніста Антона Лушчыцкага і яго настаўніка Генрыха Волчэка – яны атрымалі Дыплом ІІ ступені.
Міжнародная алімпіяда па музычнай літаратуры і сальфеджыа Конкурс прысвячаўся 180-годдзю з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага. Прадэманстраваць веды па творчасці вядомага кампазітара і паўдзельнічаць адразу ў дзвюх алімпіядах вырашыла вучаніца Варнянскага філіяла Марыя Юркойць, якая займаецца ў Юліі Венціс. Дзяўчынка цудоўна справілася з заданнямі і атрымала 2 Дыпломы пераможцы.
Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва «Салют талентаў» Журы музычнага спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургу адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і выступлення астравецкіх удзельнікаў.
Так, у намінацыі «Акадэмічны вакал» Дыпломы лаўрэатаў І і ІІ ступені адпаведна атрымалі вучні Дануты Блашкевіч Маргарыта Гіль і Аркадзь Веська. А Нэлі Падгайская, якая займаецца ў Аксаны Баршэвіч, узнагароджана Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.
Юныя піяністкі таксама не засталіся без узнагарод. Вучаніца Вікторыі Ткачук Ангеліна Касюхна стала пераможцай конкурсу, а падапечныя настаўнікаў Дар’і Бойкі і Таццяны Падгайскай Аліна Жыгалава і Наталля Камароўская заваявалі Дыпломы лаўрэата ІІ ступені.
Міжнародны патрыятычны конкурс-фестываль «Рэха вайны» У музычным спаборніцтве, вынікі якога падводзілі ў Санкт-Пецярбургу, удзельнічалі вучні фартэпіяннага і харавога аддзяленняў Астравецкай ДШМ. У выніку юная піяністка Ксенія Змітровіч, якая займаецца ў Алены Раткевіч, заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а вакалісткі Марыя і Вераніка Вайцяхоўскія (настаўнік – Ганна Вайцяхоўская) атрымалі ўзнагароды ІІ ступені.
Міжнародны фестываль-конкурс «Белавежская зорка»

Тут бліснуў прыгожым і звонкім вакалам вучань харавога аддзялення, які займаецца ў Святланы Шаблінскай, Раман Віткевіч. Выступленне хлопца адзначана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.
Міжнародны конкурс выяўленчага мастацтва «Я малюю гэты свет» Юлія Млынкоўская, якая займаецца ў Дзіяны Ендзы, адлюстравала на аркушы сваё бачанне навакольнага свету – малюнак адзначаны Дыпломам І ступені.
Міжнародны фестываль мастацтва Open MoloFantasy

У конкурсе таленты дэманстравалі ўдзельнікі з Расіі, Украіны, Эстоніі, Славеніі і Беларусі, у тым ліку і астравецкія артысты. У выніку скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўнік Вольга Гульбіцкая) заваявала Дыплом лаўрэата І ступені, а піяністка Аміна Багданава (настаўнік Марына Радкевіч) – ІІІ ступені.
Скарбонку ўзнагарод таксама папоўнілі баяніст Антон Лушчыцкі (настаўнік Генрых Волчэк) і харэаграфічны калектыў «Карамелькі» (кіраўнік Алёна Дзям’янчык) – яны ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені.
Міжнародны конкурс-фестываль «Таямніцы талента» Вакальны талент цудоўна прадэманстравала вучаніца Алены Субач з Гервяцкага філіяла Нерынга Лукша. Дзяўчынка выканала народную песню і заваявала Дыплом лаўрэата І ступені.
Міжнародны анлайн-конкурс усіх відаў мастацтва і народнай творчасці «На Алімпе поспеху!» Скарала гэту вяршыню падапечная Уладзіміра Масойця Марыя Дзямід. Яна прадэманстравала віртуознае гранне і стала ўладальніцай Дыплома лаўрэата І ступені.
Міжнародны конкурс дзіцячых талентаў і майстэрства «Вясёлка» Яркімі фарбамі і цікавымі вобразамі ўразілі журы вучаніцы Вікторыі Варановіч Яна Свірыдо, Аляксандра Ярылавец і Таісія Солнцава. Работы юных мастачак адзначаны Дыпломамі лаўрэата І ступені.
Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты»
