Лепшыя працаўнікі Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ветэраны гэтай галіны прымалі віншаванні, кветкі, Падзякі і падарункі з нагоды прафесійнага свята. Акрамя гэтага, узнагародзілі пераможцаў конкурсу малюнкаў “Прафесія вачыма дзяцей”, прымеркаванага да Дня меліяратара.
На ўрачыстасць завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула.
– З латыні слова “меліярацыя” перакладаецца як паляпшэнне. Фактычна вы гэтым і займаецеся. Дзякуючы вашай працы, хлебаробам ёсць дзе сеяць і вырошчваць ураджай і травы, – віншуючы віноўнікаў урачыстасці, сказаў Генадзь Бычко. – Зразумела, што ў вашым сектары хапае пытанняў, тым не менш вы спраўляецеся з вырашэннем надзённых задач. Пры ўсіх сістэмных праблемах, якія існуюць у вашай галіне, аддана працуеце кожны на сваім месцы. Віншую са святам!
Падзячнае ліст раённага Савета дэпутатаў атрымаў машыніст бульдозера Дзяніс Скарульскі.
Ганаровай граматай і Падзячным лістом Астравецкага райвыканкама адзначылі працу вадзіцеля Іосіфа Вянгроўскага і інспектара па кадрах Людмілу Хацілоўскую.
Віншаванні, кветкі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК прымалі загадчык машыннага двара Мікалай Сафранкоў, электрагазазваршчыкі Яраслаў Баруўка і Андрэй Пазлевіч, трактарыст Віктар Мізей і бухгалтар Святлана Пуцята.
Дзяржаўнае аб’яднанне “Белвадгас” адзначыла машыніста экскаватара Валерыя Кацінеля Ганаровай граматай.
Найбольшую групу працаўнікоў узнагародзіла Астравецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм: на сцэну падымаліся падсобныя рабочыя Пётр Урлік і Андрэй Млынкоўскі, машыніст экскаватара Алег Мельнічук, токар Віктар Ждановіч, майстар будаўніча-мантажных работ Кірыл Скрыпнік, машыністы экскаватара Генадзь Веська і Генадзь Каспяровіч, трактарыст Алег Дрэма.
Віншавальны адрас за шматгадовую працу і ў сувязі з 75-годдзем накіравалі Ганне Замары.
Старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі Надзея Ненартовіч адзначыла, што найлепшыя традыцыі заклалі папярэднікі, ветэраны раённай меліярацыі. Падарункі, а таксама гучныя апладысменты атрымалі Рыгор Багатка, які меліярацыі і прадпрыемству аддаў 45 гадоў); Лідзія Сухажэўская (у прафесіі – 47 гадоў); Лявон Ражко (адпрацаваў 48 гадоў); Валерый Раждзествін (у меліярацыі 15 гадоў).
За 3 месца ў намінацыі “Баявое разгортванне пажарных мотапомп” раённых спаборніцтваў сярод пажарных дружын Падзякай адзначылі каманду ў складзе Паўла Лембіеўскага, Валерыя Мілэйшы, Вадзіма Лебядзевіча. Апошні ў сваю чаргу зрабіў прыемны падарунак ад фізкультурна-спартыўнага клуба для Вадзіма Вянгроўскага, які любіць спорт, і ў прыватнасці футбол.
Ужо стала традыцыяй, што падчас святкавання прафесійнага дня падводзяць вынік конкурсу малюнкаў сярод дзяцей і ўнукаў работнікаў прадпрыемства. У сваіх узроставых катэгорыях 1-я месцы занялі Юліана Савіцкая (6 гадоў) і Дар’я Ненартовіч (15 гадоў), на другую прыступку ўзняліся Лізавета Мілэйша (9 гадоў) і Ксенія Таразевіч (16 гадоў).
Музычнымі нумарамі аздобілі свята меліяратараў лепшыя артысты раёна.