Главная / Новости / Новости района
13.05.2023

Ракурс: символы страны в повседневной жизни

 Пра тое, што герб і сцяг нашай краіны не проста прыгожыя – яны насычаныя, яркія, нібы жывыя, апошні час усё часцей усплывае ў думках. Выявы і вобразы, якія на іх змешчаны, мы часта бачым у паўсядзённым жыцці. 

6.jpg

…Дух захоплівае ад прыгажосці, калі выходзіш у поле, дзе дружна гойдаюцца ад ветру каласкі з буйнымі, ужо налітымі зярняткамі. Мы, на жаль, успрымаем гэта як звычайнасць, таму і не прыкмячаем простай прыгажосці, не бачым яе асаблівага сэнсу. А між іншым хлебнае поле, на якім даспявае ўраджай, што гарантуе нам надзейнае заўтра, – гэта сапраўднае золата, выгадаванае працавітымі рукамі хлебаробаў. Золата, якое асляпляльнымі сонечнымі промнямі падымаецца над краінай. Вось ён, сэнс – жыцця аснова…
Пагадзіцеся, ва ўсім свеце не знойдзеш нічога больш знаёмага, чым вялікія галоўкі далікатнай канюшыны ў атачэнні трохпальцых лісточкаў. Вы бачылі яе, вядомую з дзяцінства, калі бегалі на луг, каб сабраць букет з палявых кветак, а над ёй кружылі пчолы, збіраючы мёд. Адчуваеце яе свежы водар?..
А сінія, як вочы беларусачкі, кветачкі льну? Гэта расліна  – візітная картка Беларусі. Не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі цэніцца беларускі лён і вырабы з яго. А яшчэ калі на адзенні «расквітнее» наш арнамент, якім аздоблены дзяржаўны сцяг! Такія сарочкі, сарафаны, блузкі звычайна берагуць і апранаюць толькі ў вялікія святы – дэманструючы сваё, традыцыйнае.
Мне дае ўпэўненасць у шчаслівае заўтра насычаная зеляніна і густая чырвань колераў дзяржаўнага сцяга на фоне высокага блакітнага неба, калі яго, сімвал незалежнасці нашай Радзімы, трымаюць у руках  малышы. Яшчэ не разумеючы сэнсу таго, што адбываецца навокал, яны, прыйшоўшы з мамай і татам на мітынг памяці або іншую ўрачыстасць, адчуваюць агульны прыўзняты настрой. Верыцца, што дзякуючы бацькам, якія з малых гадоў вучаць сыноў і дачок павазе да ўсяго роднага, нашы маленькія землякі вырастуць сапраўднымі патрыётамі.
…А што ў сімвалах нашай краіны бачыцца вам?

Текст: Ольга Хотянович