Главная / Новости / Новости района
05.03.2020

Ростислав Бразинский: Мнения президента и профсоюза совпадают

У VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выступіў на з'ездзе з прамовай, у якой выказаўся аб ролі і дасягненнях прафсаюзнага руху ў Беларусі, абазначыў сваю пазіцыю па вылучаемых ініцыятывах і пытаннях, якія патрабуюць вырашэння.

На з’ездзе пабываў і дэлегат ад Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі:

– На з’ездзе прафсаюзаў з удзелам прэзідэнта краіны было разгледжана шамат важных для усіх сацыяльных груп пытанняў.

Аляксандр Рыгоравіч лічыць правільным, што ў развіцці краіны значную ролю адыгрываюць прафсаюзы.

Я згодны з тым, што патрабуюць змен пытанні налічэння стажу, да прыкладу, тым, хто служыць у арміі або вучыўся ў сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Прыйшоў час перагледзець і пытанні налічэння пенсіі, у тым ліку працуючым пенсіянерам.

Шмат увагі ўдзяліў прэзідэнт і новай сістэме налічэння зарплаты бюджэтнікам. Аднак, на мой погляд, засталося адкрытым пытанне ўзроўню зарабатных плат у залежнасці ад складанасці, маральных і фізічных затрат работнікаў.

Прафсаюзы будуць працягваць маніторынг цэн на асноўныя прадукты харчавання. З меркаваннем прэзідэнта пра тое, што на асноўныя віды прадуктаў цэны павінна рэгуляваць дзяржава, нельга не пагадзіцца. Так не павінна быць, што малака ў краіне шмат, а кошт яго зашкальвае.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович