Выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў папоўнілі скарбонку перамог новымі дыпломамі. Міжнародны Гранд-конкурс «Талент года». Паспяхова праявілі сябе выхаванцы мастацкага класа, якія займаюцца ў Вікторыі Варановіч. Яркія вобразы, прыгожыя адценні і правільная тэхніка – малюнкі астраўчан былі адзначаны журы конкурсу. Вікторыя Кіб атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, Вікторыя Радчык – Дыплом лаўрэата ІІ ступені, Дар’я Парневіч і Яна Свірыда – Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені.
Міжнародны конкурс-выстава дзіцячай мастацкай творчасці «Снегіры». Конкурс праводзіўся сярод аматараў малявання ад 5 да 18 гадоў. Работы ацэньваліся ў двух накірунках – жывапіс і графіка.
Юныя мастакі Астравеччыны ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе ўпершыню – і паспяхова. Работа Яны Алексеявец адзначана Дыпломам ІІ ступені, а Яны Свірыды і Данііла Гасперскага – Дыпломамі ІІІ ступені.
Таленавітыя юныя мастакі займаюцца ў Вікторыі Варановіч.
Аляксандра Замара, вучаніца Дзіяны Ендзы, узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.
Міжнародная алімпіяда «Жывое сальфеджыа». Тэарэтычныя заданні канкурсантаў па аснове музычнай граматы ацэньвалі спецыялісты з розных вышэйшых музычных устаноў Беларусі і Расіі. Веды ўсіх астравецкіх музыкантаў, у якіх сальфеджыа выкладае вопытны настаўнік Данута Блашкевіч, былі высока ацэнены. Анатоль Федасееўскаў, Іван Вянгроўскі, Юлія Ёдзік, Валерыя Шлыковіч, Яна Яльніцкая і Вераніка Раткевіч адзначаны Дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені.
Рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў «Галасы традыцый».
Інструментальнае і вакальнае майстэрства ўдала прадэманстравалі юныя артысты з Гервяцкага і Варнянскага філіялаў
Астравецкай школы мастацтваў.
У намінацыі «Народны спеў» Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ўзнагароджана Надзея Аўгуль з Варнянскага філіяла (настаўнік Марына Кіб), а Дыпломам ІІІ ступені – Паліна Урбановіч з Гервяцкага філіяла (настаўнік Алена Субач).
Юны баяніст з Варнян Мацвей Лісоўскі адзначаны Дыпломам ІІІ ступені (настаўнік Святлана Еўтушэнка).
Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс сярод вучняў сельскай мясцовасці «Вясёлыя ноткі». Конкурс праводзіўся сярод інструменталістаў. Алеся Еўтушэнка і Багдана-Паўліна Юркойць, юныя піяністкі з Варнянскага філіяла, якія займаюцца ў Марыны Кіб, узнагароджаны Дыпломамі І і ІІІ ступеняў адпаведна.
Акардэаністкі Аліцыя Куліс і Ангеліна Бучынская, вучаніцы Алены Сцефановіч, з Гервяцкага філіяла, адзначаны Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў адпаведна.
А юная баяністка з Кямелішкаўскага філіяла Анастасія Шастак (настаўнік Алена Кулевіч) атрымала Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем дзяцей і іх настаўнікаў!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup. Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Марина Мацкевич